Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салігорск: пасьля візыту А.Мілінкевіча галадоўнікі спыняюць пратэст


Севярын Квяткоўскі, Салігорск У галадоўнікаў у Салігорску каля 5-й гадзіны вечару быў зь візытам Аляксандар Мілінкевіч. Спадар Мілінкевіч заявіў, што галадоўка гэта "адчайны крок" і што ўдзельнікі ўжо шмат дамагліся на сёньняшні дзень – у тым ліку прыцягнулі ўвагу сусьветнай грамадзкасьці да Беларусі і праблемаў палітычнага перасьледу ў краіне.

Аляксандар Мілінкевіч заклікаў непаўнагадовых прыпыніць галадоўку, а дарослым удзельнікам акцыі казаў пра неабходнасьць захоўваць сілы для будучай барацьбы.

І вось жа некалькі хвілінаў таму салігорскія галадоўнікі абмеркавалі сытуацыю і прынялі прынцыповае рашэньне. Гаворыць 15-гадовы лідэр галадоўкі Іван Шыла:

(Іван Шыла: ) "Мы прынялі гэтае рашэньне. Большасьць з нас заўтра скончыць галадоўку па розных прычынах, у тым ліку з увагі на стан здароўя. Але гэта ня значыць, што мы спыняем барацьбу. Мы будзем падтрымваць галадоўнікаў у іншых гарадах і краінах".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG