Паводле Сяргея Нягаціна, сьледчы пракуратуры Здрок прапанаваў адказаць на дваццаць выкладзеных на паперы пытаньняў адносна дзейнасьці Маладога фронту, ягонага кіраўніцтва, колькасьці сяброў ды праведзеных мерапрыемстваў. Грамадзкі прадстаўнік Сяргея Нягаціна праваабаронца Аляксандар Каралёў, зазначыў, што сьледчы быў наўзьдзіў карэктным, а сам допыт прайшоў без канфлікту.
Спадар Нягацін паведаміў, што паводле сьледчага, па справе Маладога фронту ў Магілёўскай вобласьці праходзяць як сьведкі сямёра асобаў. Абласная пракуратура праводзіць допыты на загад рэспубліканскай.
Тым часам, пяцёра магілёўскіх моладзевых актывістаў апазыцыі вырашылі далучыцца да салігорскай акцыі пратэсту. Цягам бліжэйшых сутак імі будзе вызначанае месца галадоўкі: Магілёў, Менску, альбо Салігорск.
Гатоўнасьць падтрымаць галадоўцаў выказала і маці двух дзяцей, актывістка АГП Ірына Качарова. “Дзеці змагаюцца за свае правы і сваю будучыню, а дарослыя, тым часам, разважаюць што да мэтазгоднасьці акцыі. Моладзь сваім дзеяньнем дэманструе прыклад пераадоленьня страху і раўнадушша. Яна мае патрэбу ў падтрымцы і дарослыя павінны яе аказаць”, гэтак патлумачыла свой намер спадарыня Качарова.