Мастачка-іканапісец Ксіша Анёлава стварыла болей за 750 партрэтаў беларускіх палітычных зьняволеных.
Раней беларускія праваабаронцы прызналі айца Анджэя палітвязьнем.
«Падпісаны закон „Аб амністыі“ прадэманстраваў імкненьне да гуманнасьці», — заявіла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта ў сацыяльнай палітыке Вольга Гарбунова, камэнтуючы вызваленьне шэрагу палітвязьняў, якое, паводле некаторай інфармацыі, адбылося менавіта на падставе гэтага дакумэнта.
Прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці Беларусі прызналі палітзьняволенымі восем чалавек. Гэта Ірына Клязовіч, Марына Гацура, Віктар Нікіфараў, Надзея Лескавец, Ірына Пагадаева, Глеб Дудко, Жанна Дашкевіч, Ільля Гумбар.
Палітзьняволеная Ірына Шчасная адбыла за кратамі 3 гады і 7 месяцаў.
Сярод больш як 1400 палітычных зьняволеных у Беларусі ёсьць тыя, якія знаходзяцца ў вельмі кепскім стане.
Закон «Аб амністыі ў сувязі з 80-годзьдзем вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» набыў моц.
Раней Ігара Аліневіча неаднаразова зьмяшчалі ў штрафны ізалятар.
Берасьцейскі абласны суд з 2 ліпеня разглядае крымінальную справу палітзьняволенай Ірыны Бандарэнкі, якую вінавацяць у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці».
Зяць палітыка Зьміцер Антончык паведаміў «Вясьне», што з пачатку траўня ад Кастусёва на волю не дайшло ніводнага ліста — раней такога вялікага перапынку ў перапісцы не было.
Генэральная пракуратура паведаміла пра вынясеньне прысуду адносна 20 удзельнікаў так званага «экстрэмісцкага фармаваньня «Аналітыкі Сьвятланы Ціханоўскай».
Па стане на 29 чэрвеня ў Беларусі 1413 палітвязьняў прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.
Пэрыядычна я думаю, што горш ужо быць ня можа, але кожны раз памыляюся. Улады зноў прыдумалі, як зрабіць жыцьцё зьняволеных жанчын, у тым ліку палітычных, яшчэ больш невыносным. Перадаць у гомельскую калёнію пракладкі цяпер можна толькі двойчы на год.
Вольгу Брыцікаву пакаралі 3 гадамі калёніі. Жанчыну таксама ўнесьлі ў «сьпіс экстрэмістаў».
У пералік «асоб, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», 28 чэрвеня дадалі яшчэ 36 чалавек, цяпер у ім 4190 пазыцый.
У Вільні прайшла канфэрэнцыя «Парушэньні правоў дзяцей беларускай дзяржавай».
Сэрбскім уладам трэба неадкладна спыніць працэс экстрадыцыі беларускага рэжысэра Андрэя Гнёта, гаворыцца ў заяве дырэктара Amnesty International па Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стразэрс.
Па стане на 27 чэрвеня ў Беларусі 1421 палітвязень прызнаны праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.
Пад вартай настаўніцу менскай беларускамоўнай гімназіі Дарʼю Хмяльніцкую трымаюць з кастрычніка 2023 году.
Зьмены ў кодэксах датычаць тых, хто адбывае пакараньне ў калёніях і на так званай «хіміі».
Суд Цэнтральнага раёну Менску 27 чэрвеня пачне разглядаць крымінальную справу ў дачыненьні менскіх архітэктараў, якіх сілавікі затрымалі ў лютым 2024.
Адмысловую заяву з гэтай нагоды распаўсюдзілі беларускія праваабаронцы.
Журналіста Свабоды Ігара Лосіка затрымалі ранкам 25 чэрвеня 2020 году ў яго дома ў Баранавічах. За кратамі Ігар роўна чатыры гады.
Блогера Андрэя Павука прыгаварылі да 12 гадоў пазбаўленьня волі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры Берасьцейскай вобласьці.
Працягваюцца зьдзекі з палітзьняволенай у турме.
Па стане на 22 чэрвеня ў Беларусі 1424 палітвязьні прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.
Утрыманьне зьняволеных без сувязі са зьнешнім сьветам у адпаведнасьці зь міжнародным правам можа афіцыйна лічыцца гвалтоўным зьнікненьнем, якое зьяўляецца злачынствам супраць чалавечнасьці ў адпаведнасьці з Рымскім статутам Міжнароднага крымінальнага суду.
20 чэрвеня дэпутаты гарадзкой рады Варшавы прысвоілі пяці асобам званьне ганаровага грамадзяніна польскай сталіцы.
Па стане на 21 чэрвеня ў Беларусі 1427 палітвязьняў прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.
Праваабарончая супольнасьць 20 чэрвеня прызнала палітычнымі зьняволенымі яшчэ 17 чалавек, паведамляе цэнтар «Вясна».
Савет Рэспублікі 20 чэрвеня ўхваліў праект закону «Аб амністыі ў сувязі з 80-годзьдзем вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», паведамляе прэс-служба верхняй палаты Нацыянальнага Сходу.
Масавыя рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.
Праваабарончая супольнасьць Беларусі сёньня прызнала палітычнымі зьняволенымі яшчэ 15 чалавек.
Зьявілася інфармацыя зь некалькіх крыніц пра тое, што ў месцах зьняволеньня пачалі ачыстку бібліятэк ад кніг, якія адміністрацыі палічылі небясьпечнымі.
Па стане на 17 чэрвеня ў Беларусі 1404 палітвязьні прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.
Ужо цяпер Аляксандар адбывае тэрмін амаль у 17 гадоў турмы.
У пералік асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасьці», 14 чэрвеня дададзена яшчэ 20 чалавек, цяпер у ім 4154 пазыцыі.
Палітвязень з Баранавічаў, фігурант справы аб «тэрарызьме ў складзе групы Аўтуховіча» Ўладзімер Гундар рэгулярна слаў сваякам у лістах вершы.
Праблемы палітвязьняў не канчаюцца з выхадам на волю. Свабода часьцяком становіцца для іх новым выпрабаваньнем. Ініцыятыва Volnyja прапануе індывідуальны падыход — замацаваць за кожным, хто вызваліўся, мэнтара.
Праваабарончая арганізацыя Freedom Now і міжнародная юрыдычная фірма Dechert LLP 12 чэрвеня падалі пэтыцыю ў Працоўную групу ААН па адвольных затрыманьнях ад імя зьняволенага журналіста Дзяніса Івашына.
Зьявілася інфармацыя, што на месцы знакамітага СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага разьмесьціцца Нацыянальны гістарычны музэй. Вядомы дасьледчык дасавецкага Менску таксама прапануе зрабіць там музэй, але іншы.
Арганізатарам выставы выступае «Маланка Мэдыя».
Палітзьняволенаму Дзянісу Дзікуну прысудзілі яшчэ 2 гады калёніі нібыта за «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі калёніі».
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.
Па стане на 11 чэрвеня ў Беларусі 1395 палітвязьняў прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.
Журналістку-фрылансэрку Алену Цімашчук абвінавацілі паводле трох крымінальных артыкулаў.
У Беларусі чатыры гады ідзе асабліва жорсткі перасьлед іншадумцаў. Пад ударам і тыя, хто ўжо адбыў палітычна матываваныя прысуды.
Абвінавачаньні ў адрас лідэраў дэмакратычных сілаў у тым, што яны «не вызваляюць палітвязьняў», гучаць ня больш сэнсоўна за лукашэнкаўскі заклік «разьдзявайся і работай».
У лістах з Магілёўскага СІЗА Ігар Карней піша: «У камэры амаль усе кураць, увесь прапах нікатынам».
7 чэрвеня пасьля выпуску «Панарамы» на тэлеканале... паказалі прапагандысцкі фільм «...», у якім глудачы ўбачылі інтэрвію з палітзьняволенай Дар’яй Лосік, жонкай асуджанага на 15 гадоў зьняволенага журналіста Радыё Свабода Ігара Лосіка.
Загрузіць яшчэ