Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Цімура Рызапура будуць судзіць за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»


Магілёўская турма. Архіўнае фота
Магілёўская турма. Архіўнае фота

Па стане на 29 чэрвеня ў Беларусі 1413 палітвязьняў прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што 10 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва над Цімурам Рызапурам распачнецца новы суд паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі).

Справу будзе разглядаць судзі Натальля Панасенка.

Цімура Рызапура затрымалі 30 верасьня 2020 года ў Берасьці. Увечары 10 жніўня, калі ён вяртаўся з працы дадому, яго падстрэлілі гумавымі кулямі пяць разоў: адзін раз — у жывот і чатыры разы — у ягадзіцу. Пазьней яго абвінавацілі ва «ўдзеле ў масавых беспарадках» паводле ч. 2 арт. 293 КК.

Цімуру прызначылі 4,5 года зьняволеньня. Гэты тэрмін ён спачатку адбываў у наваполацкай калёніі. Адміністрацыя калёніі рэгулярна зьмяшчала яго ў штрафны ізалятар, а потым перавяла ў ПКТ. Пазьней яму ўзмацнілі пакараньне і перавялі на турэмны рэжым у магілёўскую турму нумар 4.

Цімура на волі чакаюць жонка і трое непаўнагадовых дзяцей.

Ягоны адрас: Турма № 4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Цімур Набіевіч Рызапур.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG