Як стала вядома «Хрысьціянскай візіі», айца Анджэя Юхневіча пераводзяць з ІЧУ ў СІЗА, а гэта значыць, што супраць сьвятара распачалі крымінальны перасьлед. Да гэтага часу застаецца невядомым, што менавіта яму інкрымінуецца.
24 чэрвеня стала вядома, што сьвятар ня выйшаў на волю пасьля 45 сутак — яго арыштавалі чацьвёрты раз запар, гэтым разам на 10 дзён.
Юхневіча затрымалі 8 траўня і арыштавалі на 15 дзён за бел-чырвона-белы і ўкраінскі сьцягі ў фэйсбуку. З таго часу ён не выходзіў на волю.
- Анджэй Юхневіч — каталіцкі сьвятар, які правёў за кратамі ўжо 57 дзён.
- Яму ўжо чатыры разы прысудзілі адміністрацыйны арышт, у тым ліку паводле артыкулу 24.23 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях Рэспублікі Беларусь за правядзеньне «несанкцыянаванага пікету» — разьмяшчэньне ўкраінскага сьцяга ў акаўнце сацыяльнай сеткі.
- Айцец Юхневіч — старшыня каардынацыйнай групы настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх грамад у Беларусі, сьвятар ордэна Місіянэраў-аблатаў Беззаганнай Марыі.