Лінкі ўнівэрсальнага доступу

️Праваабаронцы: у Беларусі восем новых палітвязьняў


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці Беларусі прызналі палітзьняволенымі восем чалавек. Гэта Ірына Клязовіч, Марына Гацура, Віктар Нікіфараў, Надзея Лескавец, Ірына Пагадаева, Глеб Дудко, Жанна Дашкевіч, Ільля Гумбар.

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

2 ліпеня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што шэраг асуджаных з палітычных матываў у Беларусі неўзабаве могуць выйсьці на волю. Паводле Лукашэнкі, гаворка найперш пра цяжкахворых (перадусім на анкалёгію) асуджаных у Беларусі ўдзельнікаў пратэстаў 2020 году.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», дакладна вядома ўжо пра чатырох палітвязьняў, якія 3 ліпеня выйшлі на волю паводле амністыі. Сярод іх дзьве жанчыны і двое мужчын.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG