Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стаў вядомы прысуд лідэрцы прафсаюзу «Нафтану» Брыцікавай


Палітзьняволеная Вольга Брыцікава
Палітзьняволеная Вольга Брыцікава

Вольгу Брыцікаву пакаралі 3 гадамі калёніі. Жанчыну таксама ўнесьлі ў «сьпіс экстрэмістаў».

Праваабаронцам «Вясны» стаў вядомы прысуд, вынесены лідэрцы прафсаюзу «Нафтану» Вользе Брыцікавай. Віцебскі абласны суд 8 красавіка ў закрытым рэжыме асудзіў яе на 3 гады калёніі.

Актывістку абвінавацілі ў «распальваньні сацыяльнай варожасьці альбо звады» паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу.

Суд пачаўся 11 сакавіка, справу вяла судзьдзя Галіна Бондал, вядомая сваімі прысудамі палітвязьням Яраславу Казакевічу, Роберту Кузняцову і іншым. Яна прызнала актывістку вінаватай і прысудзіла пазбаўленьне волі на 3 гады ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд стаў вядомы толькі 28 чэрвеня.

11 чэрвеня судовая калегія Вярхоўнага суду пад старшынствам судзьдзі Ўладзіміра Чаравача разгледзела апэляцыйную скаргу Вольгі і пакінула яе без задавальненьня, а прысуд бязь зьменаў.

Вольга Брыцікава знаходзіцца пад вартай са жніўня 2023 году. Да таго прафсаюзную актывістку некалькі разоў каралі адміністрацыйнымі арыштамі, толькі ў 2022 годзе яна агулам адбыла за кратамі 105 дзён.

У жніўні 2020 году Вольга Брыцікава, якая тады працавала на адказнай пасадзе ў ААТ «Нафтан», узначаліла страйкам работнікаў аб’яднаньня, якія выставілі шэраг патрабаваньняў да дзейнай улады краіны. Сярод патрабаваньняў былі адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, правядзеньне новых прэзыдэнцкіх выбараў, пакараньне вінаватых у гвалце над пратэстоўцамі сілавікоў.

Беларускія праваабаронцы прызналі Вольгу Брыцікаву палітзьняволенай.

Брыцікаву таксама ўнесьлі ў «сьпіс экстрэмістаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG