Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Статус палітвязьня атрымаў грамадзянін Польшчы Томаш Бяроза, асуджаны на пазбаўленьне волі (тэрмін невядомы) на закрытым судовым пасяджэньні паводле арт. 358 («Шпіянаж») і 3581 («Агентурная дзейнасьць») Крымінальнага кодэксу.
Палітвязьнем прызналі загадчыцу маркетынгавай службы разьмешчанага ў літоўскім Друскінінкаі санаторыя Belorus Алену Раманаўскіене, грамадзянку Літвы і Беларусі, асуджаную на закрытым працэсе на 6 гадоў пазбаўленьня волі паводле арт. 3581 КК.
Таксама палітвязьнямі прызнаныя грамадзяне Беларусі, асуджаныя на пазбаўленьне волі:
Аляксей Навагродзкі — тэрмін невядомы, ч. 1 арт. 356 КК («Здрада дзяржаве»);
Яўген Гурыновіч — тэрмін невядомы, арт. 3611 («Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім»), арт. 130 («Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або звады»), арт. 356, арт. 352 («Неправамернае завалоданьне кампутарнай інфармацыяй»), арт. 2031 («Незаконныя дзеяньні ў адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных дадзеных»), арт. 3614 («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці») КК;
Яўген Блахінскі — 7 гадоў, ч. 1 арт. 293 («Масавыя беспарадкі»), арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»), арт. 368 («Абраза прэзыдэнта»), арт. 130 КК;
Андрэй Кобель — 9 гадоў, ч. 1 арт. 356 КК;
Дзяніс Жалезка — тэрмін невядомы, ч. 1 арт. 130, арт. 188 («Паклёп»), ч. 3 арт. 2031, ч. 1 арт. 342, ч. 1 і ч. 2 арт. 3614, ч. 2 арт. 367 («паклёп на прэзыдэнта»), ч. 1 арт. 368, арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»), арт. 3691 («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь») КК;
Анатоль Кірэйчык — 3,5 года, арт. 188, арт. 369, арт. 391 («Абраза судзьдзі або народнага засядацеля»), ч. 2 арт. 295 («Незаконныя дзеяньні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў») КК;
Артур Радзівановіч — 2,5 года, ч. 1 арт. 13 («Падрыхтоўка да злачынства»), ч. 1 арт. 3613 («Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяньняў, вэрбаваньне або рыхтаваньне асоб да такога ўдзелу») КК;
Андрэй Шулганаў — 2,5 года, арт. 368 і 130 КК;
Ягор Ібрагімаў — тэрмін невядомы, арт. 364 («Гвалт або пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»), 342 КК;
Дзьмітры Кушалевіч — тэрмін невядомы, ч. 1 арт. 366 («Гвалт або пагроза гвалтам у дачыненьні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, іншай асобы, якая выконвае грамадзкі абавязак»), ч. 2 арт.367, ч. 2 арт. 368 КК.
Таксама палітвязьнямі прызнаныя ўзятыя пад варту Эдуард Кашацян, Уладзімер Алісіевіч і Андрэй Валахановіч, абвінавачаныя па ч. 3 арт. 130, арт. 3691, ч. 3 арт. 1301 («Рэабілітацыя нацызму»), ч. 1 арт. 342, ч. 1 арт. 368 КК.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітвязьняў і спыніць рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Заяву падпісалі праваабарончы цэнтар «Вясны», Офіс па правах людзей з інваліднасьцю, Беларускі ПЭН і «Прававая ініцыятыва».
Цяпер у Беларусі 1411 чалавек, якіх праваабарончая супольнасьць прызнае палітвязьнямі. Рэальная колькасьць людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна большая.
Форум