Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Шарэндзе-Панасюк зноў прызначылі псыхіятрычную экспэртызу, журналіста Карнея этапавалі ў калёнію


Паліна Шарэнда-Панасюк, архіўнае фота
Паліна Шарэнда-Панасюк, архіўнае фота

Па стане на 27 чэрвеня ў Беларусі 1421 палітвязень прызнаны праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.

Паліне Шарэндзе-Панасюк прызначылі чацьвёртую псыхіятрычную экспэртызу

Пра тое, што Паліне Шарэндзе-Панасюк прызначылі чарговую псыхоляга-псыхіятрычную экспэртызу, «Берасьцейская Вясна» даведалася ад мужа Паліны Андрэя Шарэнды. Прытым што тры папярэднія экспэртызы паказалі, што псыхічнае здароўе жанчыны ў норме.

Два разы Паліну адпраўлялі на экспэртызу ў РНПЦ псыхічнага здароўя. Гэта было перад яе першым судом у 2021 годзе, а потым пасьля спробы Паліны адмовіцца ад беларускага грамадзянства. Яшчэ адна такая экспэртыза праводзілася проста ў сьледчым ізалятары. Цяпер актывістку вырашылі чацьвёрты раз адправіць на экспэртызу.

Палітзьняволеная мусіла выйсьці на волю 21 траўня, але за два дні да гэтага яе этапавалі ў СІЗА ў рамках новай крымінальнай справы паводле арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»).

Раней стала вядома, што ў штрафным ізалятары (ШЫЗА) з пачатку году палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк правяла 70 дзён.

У чэрвені 2021 году суд Маскоўскага раёну Берасьця прыгаварыў Шарэнду-Панасюк да 2 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле арт. 364 («Гвалт у дачыненьні супрацоўніка органаў унутраных спраў»), 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і 368 («Абраза прэзыдэнта») КК.

У красавіку 2022 году палітзьняволенай прысудзілі яшчэ 1 год зьняволеньня паводле ч. 1 арт. 411 КК, у кастрычніку 2023-га — яшчэ 1 год паводле таго ж артыкулу.

Ігара Карнея этапавалі адбываць прысуд у шклоўскую ПК-17

Папраўчая калёнія № 17 прызначаная для людзей, якія ўпершыню адбываюць зьняволеньне. Журналіста Ігара Карнея, асуджанага за прафэсійную дзейнасьць на 3 гады пазбаўленьня волі, этапавалі ў калёнію прыблізна 20 чэрвеня, піша БАЖ.

Цяпер яго зьмясьцілі ў карантын і цягам месяца разьмяркуюць у адзін з атрадаў калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG