Стала вядомая дата новага суду над палітвязьнем Аляксандрам Францкевічам. Аляксандр — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяньня», асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў калёніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Адбываць тэрмін палітвязьня спачатку накіравалі ў івацэвіцкую калёнію № 5, але пазьней перавялі ў ваўкавыскую ПК-11.
Па інфармацыі праваабаронцаў, зь верасьня 2023 году Аляксандра зьмясьцілі ў ПКТ на паўгода, а таксама неаднаразова зьмяшчалі ў ШЫЗА.
Нядаўна супраць яго пачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі). Гэты артыкул ужо ставілі ў абвінавачаньне іншым палітвязьням.
Суд над Францкевічам распачнецца ў судзе Ваўкавыскага раёну 24 чэрвеня. Справу будзе разглядаць судзьдзя Мікалай Сяргейка. Палітвязьню могуць дадаць яшчэ 2 гады калёніі.
Адрас палітвязьня: ПК № 11. 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Аляксандр Уладзімеравіч Францкевіч.
Форум