Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: анархіст Емяльянаў у калёніі працуе на ачыстцы дроту, яму далі спатканьне са сваякамі


Мікіта Емяльянаў
Мікіта Емяльянаў

Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1328 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.

На мінулым тыдні ў анархіста Мікіты Емяльянава адбылося працяглае спатканьне з сваякамі, паведамляе тэлеграм-канал АЧК-Беларусь.

«Анархіст добра трымаецца, настроіўся на працяглы маратон і не чакае ніякіх памілаваньняў ці амністый.

Раней ён мог хадзіць у спартзалю па нядзелях, але з часам гэтую магчымасьць адмянілі, бо ён знаходзіцца на ўліку як экстрэміст. У цэлым на яго жоўтай бірцы ажно тры прафіляктычныя ўлікі. Па працы зараз ён займаецца ачысткай дроту.

Да спатканьня на тры дні трапіў у ШЫЗА з прычыны няправільнай формы адзеньня. У цэлым на здароўе ня скардзіцца, ежа ў калёніі вельмі вугляводная, мала бялкоў, але часам даюць пяльмені», — гаворыцца ў паведамленьні.

11 сакавіка Емяльянава асудзілі на два гады калёніі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы за парушэньне правілаў унутранага распарадку). Агульны тэрмін ягонага зьняволеньня — 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Першапачаткова яго затрымалі яшчэ 20 кастрычніка 2019 году. Паводле сьледзтва, напрыканцы верасьня 2019 году Емяльянаў з таварышам закідалі лямпачкамі, запоўненымі фарбай, будынак Менскага гарадзкога суду, дзе ў тыя дні праходзіў суд над анархістам Дзьмітрыем Паліенкам, а таксама спрабавалі падпаліць уваходныя дзьверы ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Тэрмін пакараньня Мікіта адбывае ў ваўкавыскай калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG