Каб разабрацца, ініцыятыва «Сумленныя людзі» задала пытаньне аб беларускім шчасьці тым беларускам і беларусам, якія зьехалі з роднай краіны ў Польшчу. Наймаладзейшай гераіні ўсяго 5 гадоў, найстарэйшай — 58.
У здымках прынялі ўдзел баскетбалістка Кацярына Сныціна, сябра Аб’яднанага пераходнага ўраду Аліна Коўшык, кікбаксэр Іван Ганін, бізнэсовец Аляксандар Кныровіч, унучка Станіслава Шушкевіча і сузаснавальніца Беларускага моладзевага хаба Стася Гліньнік, арт-мэнэджарка Ксенія Тырсікава ды іншыя.