Аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне «Малады фронт» (Чэхія) і праваабарончы рух «За волю» зьвяртаюцца да міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International з просьбай прызнаць ксяндза Ўладзіслава Лазара вязьнем сумленьня.
Таксама перададзены зварот да ўдзельнікаў II Усебеларускай сустрэчы сьвятароў Рымска-каталіцкага касьцёла «Сьвятло веры — сьвятарская вернасьць», што праходзіць 15 лістапада ў Менску, падтрымаць ксяндза Ўладзіслава Лазара, які ўжо некалькі месяцаў знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ.
Прадстаўнікі БХД, Маладога Фронту і руху «За волю» склікалі ў пятніцу прэс-канфэрэнцыю, каб зноў зьвярнуць увагу грамадзкасьці на арышт ксяндза Ўладзіслава Лазара і ўтрыманьне яго ў СІЗА КДБ.
Сустаршыня БХД Павал Севярынец: «Мы атрымалі інфармацыю, інфармацыю пэўную: калі ксёндз Лазар і надалей будзе знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ, гэта рэальна пагражае ягонаму жыцьцю і здароўю. Мы лічым ксяндза Лазара палітычным закладнікам. Невінаватага чалавека гнояць у турме. Таму сёньня мы зьвернемся да праваабарончай арганізацыі Amnesty International ад імя нашых трох арганізацыяў — БХД, Маладога Фронту і руху „За волі“ — з заклікам прызнаць ксяндза Лазара вязьнем сумленьня. Мы спадзяемся, што Зьезд каталіцкіх сьвятароў, які сёньня адкрыўся ў Менску, таксама выкажа сваю пазыцыю ў справе ксяндза Лазара».
Сустаршыня Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч выказаўся катэгарычна: калі грамадзкасьць і касьцёл ня будуць патрабаваць вызваліць ксяндза Лазара, зь цягам часу рэжым можа пачаць перасьлед і іншых каталіцкіх сьвятароў:
«Для мяне незразумела, чаму каталіцкі касьцёл займае такую няпэўную пазыцыю. У нас заклік да каталіцкага касьцёлу і да зьезду каталіцкіх сьвятароў, каб касьцёл акрэсьліў сваю пазыцыю, патрабаваў тэрміновага вызваленьня ксяндза Лазара. Мы таксама заклікаем беларускія праваабарончыя арганізацыі прызнаць ксяндза Лазара вязьнем сумленьня».
Сабрана больш за 5 тысяч подпісаў з патрабаваньнем вызваліць Лазара, частка зь іх ужо перададзеная ў Генэральную пракуратуру і КДБ. З больш як 30 гарадоў Беларусі былі накіраваныя калектыўныя звароты парафіянаў у гэтыя інстанцыі. І сёньня БХД, Малады Фронт і рух «За волю» накіравалі зварот да ўдзельнікаў II Усебеларускай сустрэчы сьвятароў Рымска-каталіцкага касьцёлу «Сьвятло веры — сьвятарская вернасьць» з просьбай падтрымаць ксяндза Лазара.
Ганна Шапуцька: «Мы праводзілі ўжо адзін круглы стол і адзін вечар салідарнасьці, дзе людзі зьбіралі сродкі, выказвалі сваю салідарнасьць, словы падтрымкі яго родным. Наступны маратон салідарнасьці з ксяндзом Лазарам адбудзецца 19 лістапада ў сядзібе БНФ а 18-й гадзіне. Заклікаю ўсе партыі, усе рухі аказаць падтрымку ксяндзу Лазару».
Ніякай новай інфармацыі пра лёс ксяндза Лазара няма. КДБ маўчыць. Адваката ксяндза Лазара прымусілі падпісаць паперу аб неразгалошваньні інфармацыі пра ход расьсьледаваньня. Сястра арыштаванага Яніна Лямбовіч кажа, што зрэдку атрымлівае лісты ад брата:
«Ведаеце, як цяжка пра гэта гаварыць... Цяжка мне вельмі. Я сама нічога ня ведаю, у лістах ён піша толькі, што жывы-здаровы. А што ён яшчэ можа напісаць? Вельмі гэта ўсё балюча. Я стараюся і маці падтрымліваць, якой ужо 78 гадоў і ў якой дрэнна са здароўем...»
Ксёндз Уладзіслаў Лазар утрымліваецца ў СІЗА КДБ зь сярэдзіны ліпеня. Пра ягоную справу вядома няшмат: ксёндз абвінавачваецца паводле пункту 1 артыкула 356 Крымінальнага кодэксу («Здрада дзяржаве»). Яму ставіцца ў віну перадача грошай і матэрыяльных каштоўнасьцяў чалавеку, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысьць іншай дзяржавы.