ПАДЗЕІ ДНЯ
У кнігарні «ЛогвінаЎ» адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі Рыгора Барадуліна «Вушацкі словазбор». Пачатак а 18.00.
У галерэі «Ў» кніжны праект «pARTisan» запрашае на прэзэнтацыю трох новых выданьняў з «Калекцыі пАРТisanа» – альбомаў Міхаіла Гуліна і Антаніны Слабодчыкавай ды Аляксея Жданава і Ігара Цішына. Пачатак а 19.00.
15 лістапада – Міжнародны дзень зьняволеных пісьменьнікаў; у Беларусі – Алесь Бяляцкі.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1925 – выйшла першая перадача Першага нацыянальнага каналу беларускага радыё.
1932 – у Менску адкрылася Беларуская кансэрваторыя.
1962 – стварэньне Саюзу кінэматаграфістаў Беларусі.
1983 – Турэцкая рэспубліка Паўночнага Кіпру абвяшчае незалежнасьць. Гэтае дзяржаўнае ўтварэньне прызнала толькі Турцыя.
1988 – Палестынская нацыянальная рада абвяшчае незалежную Дзяржаву Палестыны са сталіцай у Ерусаліме.
У гэты дзень нарадзіліся:
1938 – Віктар Цітоў, беларускі этноляг і гісторык культуры.
1947 – Анатоль Ярмоленка, беларускі сьпявак, мастацкі кіраўнік гурту «Сябры».
1951 – Віктар Скарабагатаў, беларускі опэрны сьпявак і пэдагог.
У гэты дзень памерлі:
1630 – Ёган Кеплер, нямецкі матэматык, астраном і астроляг.
1916 – Генрык Сянкевіч, польскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«Каханьне – гэта імгла, якая ўзьнікае ў галаве. Калі гэтая імгла ападае долу – на сэрца – у жыцьці наступае пагодлівае надвор’е; калі яна застаецца ў галаве – падае дождж сьлёз».
«Сьвет стаіць на ашуканстве, а жыцьцё зьяўляецца ілюзіяй. Душа – таксама ілюзія. Трэба аднак мець настолькі розуму, каб адрозьніваць прыемныя ілюзіі ад прыкрых».
Генрык Сянкевіч