У сувязі з заявай амбасадара Польшчы Лешэка Шарэпкі, што Польшча гатовая адмяніць візавы рэжым для беларусаў, мы зьвярнуліся па тлумачэньні ў Брусэль адносна працэдуры прыняцьця такога рашэньня.
На пытаньні нашага карэспандэнта адказаў Мікэле Чэрконэ, прэс-сакратар Сэсіліі Мальмстрам, камісара ЭЗ па ўнутраных справах.
РС: Ці існуе магчымасьць для краіны-сябра Эўразьвязу, якая знаходзіцца ў шэнгенскай зоне, вырашыць у аднабаковым парадку аб адмене візаў для нейкай трэцяй краіны, якая застаецца па-за шэнгенскай зонай?
Чэрконэ: Гэта залежыць ад таго, які від візаў маецца на ўвазе. У нас два віды візаў.
Адзін від — гэта так званыя візы кароткатэрміновага побыту, якія дазваляюць на прабываньне ў Эўразьвязе не даўжэй чым 90 дзён на працягу 180 дзён. Тут абавязвае агульная візавая палітыка Эўразьвязу. Адмена візавага рэжыму зь нейкай трэцяй краінай можа адбыцца пасьля таго, як Эўрапейская камісія правядзе ацэнку шэрагу абшараў і сфэраў жыцьця ў такой краіне, уключна з барацьбой супраць арганізаванай злачыннасьці ці пашанай фундамэнтальных правоў чалавека. Тут вельмі дакладна акрэсьленая працэдура, як паступаць у такіх выпадках. З прапановай адмены візавага рэжыму спачатку выступае Рада Эўразьвязу, потым прапанову разглядае Эўрапейская камісія. Калі Эўракамісія вырашыць, што трэба лібэралізаваць візавы рэжым, дык яна зьвяртаецца з просьбай да Рады міністраў унутраных справаў Эўразьвязу і да Эўрапейскага парлямэнту, і гэта яны канчаткова вырашаюць, ці пагадзіцца на просьбу Эўракамісіі. Гэта — пытаньне агульнай палітыкі, значыць, усе краіны-сябры Эўразьвязу павінны пагадзіцца на гэта. Гэтае пытаньне ня можа вырашацца ў аднабаковым парадку адной краінай Эўразьвязу.
РС: І так сёньня вырашаецца пытаньне візавага рэжыму з Малдовай, напрыклад?
Чэрконэ: Сёньня Эўрапейская камісія выказала сваю ацэнку, што Малдова цяпер адпавядае ўсім крытэрам, паколькі яна зрабіла ўсе патрэбныя захады дзеля лібэралізацыі візавага рэжыму. Такім чынам Эўрапейская камісія неўзабаве запрапануе Радзе міністраў унутраных справаў і Эўрапейскаму парлямэнту перанесьці Малдову са сьпісу краінаў, грамадзяне якіх патрабуюць уязную візу ў ЭЗ, у сьпіс краінаў, грамадзяне якіх не патрабуюць такой візы. Гэта датычыць кароткатэрміновых візаў, якія дазваляюць побыт на тэрыторыі ЭЗ не даўжэйшы чым 90 дзён у межах шасьці месяцаў.
Што тычыцца доўгатэрміновых візаў, вырашэньні адносна іх знаходзяцца ў кампэтэнцыі паасобных краінаў-сябраў Эўразьвязу. Кожная краіна-сябар Эўразьвязу вырашае самастойна, ці лібэралізаваць візавы рэжым адносна доўгатэрміновага побыту — даўжэйшага чым 90 дзён у межах шасьці месяцаў — для грамадзянаў нейкай трэцяй краіны. Тут няма агульнаэўрапейскай каардынацыі.