Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць настаўнікаў у Беларусі за тры гады скарацілася на 8 тысяч


Настаўнік у школе, архіўнае ілюстрацыйнае фота
Настаўнік у школе, архіўнае ілюстрацыйнае фота

На 8,1 тысячы скарацілася за апошнія тры гады колькасьць настаўнікаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, вынікае з праведзенага «Позіркам» параўнальнага аналізу публікацый, якія рыхтуе Белстат да Дня настаўніка (3 кастрычніка).

Калі на пачатак 2020/2021 навучальнага году ў сыстэме агульнай сярэдняй адукацыі працавалі 111,4 тысячы настаўнікаў, дык на пачатак 2023/2024 навучальнага году (зьвесткі публікуюцца са спазьненьнем на год) — 103,3 тысячы.

Найбольшае скарачэньне колькасьці настаўнікаў (на 4,7 тысячы — да 106,7 тыс.) адбылося паміж 2020/2021 і 2021/2022 навучальнымі гадамі, калі ўлада пачала актыўна пазбаўляцца ад нязгодных з фальсыфікацыяй вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Паралельна з гэтым пачалася масавая эміграцыя беларусаў з краіны ў сувязі з пагрозай перасьледу з палітычных матываў.

У наступны навучальны год настаўнікаў у Беларусі паменела на 1,6 тысячы, паміж 2022/2023 і 2023/2024 навучальнымі гадамі — на 1,8 тысячы.

У гарадах і мястэчках за тры гады настаўнікаў стала менш на 3,9 тысячы (74 тысячы на пачатак 2023/2024 навучальнага году), на вёсцы — на 4,2 тысячы (29,3 тысячы).

Калі ў 2020/2021 навучальным годзе на аднаго настаўніка прыпадала 10 вучняў, дык праз тры гады — 11 (у гарадах і мястэчках — 11 і 13 адпаведна, у сельскай мясцовасьці — 5 і 6).

Доля жанчын-настаўнікаў за тры гады павялічылася з 86,5% да 87,3%, доля настаўнікаў з вышэйшай адукацыяй — зьнізілася з 93,7% да 93,2%.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG