Аналітыка Андрэя Паротнікава будуць судзіць паводле пяці крымінальных артыкулаў Крымінальнага кодэксу, паведамляе «Наша Ніва»:
- «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356) — гэты артыкул прадугледжвае пакараньне ад 7 да 15 гадоў зьняволеньня;
- «змова або іншыя дзеяньні, зьдзейсьненыя з мэтай захопу ўлады» (ч. 1 арт. 357; ад 8 да 12 гадоў зьняволеньня);
- «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 2 арт. 361-4; да 7 гадоў зьняволеньня);
- «уваходжаньне ў склад экстрэмісцкага фармаваньня» (ч. 3 арт. 361-1; да 6 гадоў зьняволеньня);
- «перашкода зьдзяйсьненьню выбарчых правоў» (ч. 2 арт. 191; да 5 гадоў зьняволеньня).
Судовы працэс над ім пачнецца 16 кастрычніка 2024 году ў Менскім абласным судзе, пасяджэньні будуць закрытыя.
Судзіць экспэрта будзе Вячаслаў Тулейка.
Андрэй Паротнікаў — беларускі палітоляг, спэцыяліст у праблемах бясьпекі. Кіраўнік аналітычнага цэнтру Belarus Security Blog; сябра рады арганізацыі «Правы альянс» (2010–2011).
Затрыманы ў сакавіку 2023 году ў Маскве.
Пасьля затрыманьня Паротнікава дзяржаўны тэлеканал АНТ выпусьціў фільм, у якім расказвалі, што Паротнікава абвінавачваюць у тым, што ён веў свой блог і зьбіраў аналітыку аб Беларусі, а таксама перапісваўся з калегамі-экспэртамі.
Праваабаронцы прызналі Андрэя Паротнікава палітвязьнем.
Форум