Малгажата Гасеўская —дэпутатка Эўрапарлямэнту ад Польшы (фракцыя кансэрватараў і рэфармістаў) — ачоліць Дэлегацыю ў справах дачыненьняў зь Беларусьсю ў новым складзе Эўрапейскага парлямэнту.
Галасаваньне па кандыдатуры адбылося сёдэньня, адзначыў дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у парлямэнцкай супрацы і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька. Ён лічыць гэта добрым выбарам.
Малгажата Гасеўская ў польскай палітыцы з 90-х гадоў.
«Беларуская тэма ёй блізкая, яна нават наведвала Менск. Думаю, агульнымі намаганьнямі мы зможам трымаць беларускае пытаньне ў парадку дня Эўрапейскага парлямэнту. А пакуль, нашыя віншаваньні Малгажаце і ўсім новым чальцам дэлегацыі. Жыве Беларусь».
Першым намесьнікам Гасеўскай прызначаны Тумас Тубэ, дэпутат Эўрапейскай народнай партыі ад Швэцыі (Moderaterna Sweden), а другім намесьнікам польскі дэпутат Міхал Кабоска ад партыі «Польшча 2050 Шымана Галоўні».
Форум