Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ уключыў у сьпіс «тэрарыстаў» Франака Вячорку і яшчэ пяцярых беларусаў


Франак Вячорка. Архіўане фота
Франак Вячорка. Архіўане фота

Галоўны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка і яшчэ пяцёра грамадзян Беларусі ўключаныя ў абноўлены 3 кастрычніка КДБ Беларусі пералік «арганізацый і фізычных асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».

У сьпіс, акрамя Франака Вячоркі, унесеныя Яна Андрэюк, Аляксей Мазука, Аляксандар Бранавіцкі, Аляксандар Баркун і Антон Шарупа.

Франак Вячорка 20 чэрвеня завочна асуджаны Менскім гарадзкім судом да 20 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя таго, суд пастанавіў спагнаць зь яго штраф у памеры 1,5 тыс. базавых велічыняў (60 тыс. рублёў). 36-гадовага палітыка абвінавачвалі паводле:

  • ч. 3 арт. 130, ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам, пагромамі, падпаламі, зьнішчэньнем маёмасьці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады),
  • ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх),
  • ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве),
  • ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады),
  • ч. 3 арт. 361, ч. 1 і 2 арт. 3611 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім, у тым ліку паўторна),
  • ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку),
  • арт. 3691 (дыскрэдытацыя Беларусі).


Падставай для ўключэньня ў сьпіс «тэрарыстаў» КДБ палічыў вынесенае Вячорку абвінаваўчае заключэньне па артыкулах 130, 293 і 361 КК.

Яну Андрэюк і Аляксандра Баркуна асудзілі паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці ці варажнечы) і 361 КК (заклікі да санкцыяў, іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі). Аляксея Мазуку асудзілі па арт. 361 КК (прызнаны палітвязьнем), Аляксандра Баркуна — па арт. 130 КК. Усіх чатырох 27 верасьня ўнесьлі ў пералік «асобаў, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», якія вядзе МУС.

Антона Шарупу ў ліпені 2024 году асудзілі па арт. 130 Крымінальнага кодэксу (22 жніўня прызнаны палітвязьнем).

Прысуды ўсім пецярым невядомыя.

Цяпер у сьпісе «датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці» фізычных асобаў 1 170 чалавек.

Абвешчаным «тэрарыстамі» вязьням забаронена атрымліваць грашовыя пераводы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG