Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палоннымі або зьніклымі лічацца амаль 66 тысяч украінцаў, — ПАРЭ


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі выступае па відэасувязі на сэсіі ПАРЭ, кастрычнік 2022 году
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі выступае па відэасувязі на сэсіі ПАРЭ, кастрычнік 2022 году

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) у рэзалюцыі па сытуацыі ва Ўкраіне ўказала, што па стане на 18 верасьня 2024 году 65 956 украінскіх вайскоўцаў і мірных жыхароў лічацца як зьніклыя бязь вестак або палонныя.

Пры гэтым у ПАРЭ зазначаюць, што амаль 51 тысяча зь іх лічацца зьніклымі бязь вестак на падставе праверанай інфармацыі. «Насамрэч іх колькасьць нашмат вышэйшая», — гаворыцца ў рэзалюцыі. ПАРЭ зазначае, што сярод вызваленых раней з расейскага палону траціна людзей дагэтуль лічыліся зьніклымі бязь вестак, бо Расея «не прадставіла своечасовую інфармацыю пра іх лёс насуперак сваім міжнародным абавязацельствам».

Эўрапейскія дэпутаты падкрэсьлілі, што прымаючы рэзалюцыю, хацелі б стаць «голасам ваеннапалонных і цывільных асобаў, якіх утрымліваюць у Расеі або на часова акупаваных тэрыторыях Украіны».

У рэзалюцыі ПАРЭ падкрэсьлілі, што ўзрушаныя высновамі міжнародных арганізацый, якія прадаставілі доказы сыстэматычнага ўжываньня катаваньняў у дачыненьні да ўкраінскіх палонных украінскіх вайскоўцаў і мірных жыхароў.

ПАРЭ «настойліва» заклікала Расею даць Міжнароднаму камітэту Чырвонага Крыжа і адпаведным структурам ААН доступ да месцаў утрыманьня ўкраінскіх ваеннапалонных і цывільных асобаў, як таго патрабуе міжнароднае гуманітарнае права.

  • У чэрвені прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін сьцьвярджаў, што ва Ўкраіне ў палоне знаходзяцца 1 348 расейцаў, а ў Расеі — 6 465 украінцаў.
  • 1 кастрычніка Маніторынгавая місія ААН па правах чалавека апублікавала абноўлены даклад пра стан правоў чалавека ва Ўкраіне. Згодна з дакумэнтам, з сакавіка 2023 году ў расейскім палоне загінулі 10 украінскіх вайскоўцаў і адзін мэдыцынскі работнік — праз катаваньні, дрэнныя ўмовы або неналежны мэдыцынскі догляд. Расея абвінавачваньні ў катаваньнях і іншых формах жорсткага абыходжаньня з ваеннапалоннымі адмаўляе.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG