Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Школьнікі ў Беларусі раз на месяц да канца 2026 году змогуць бясплатна наведваць музэі


Музэйная выстава ў Віцебску, прысьвечаная былому віцебскаму князю Альгерду, архіўнае фота 2016 году
Музэйная выстава ў Віцебску, прысьвечаная былому віцебскаму князю Альгерду, архіўнае фота 2016 году

Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Беларусі працягнулі міжведамасную дамову, паводле якой школьнікі і навучэнцы змогуць бясплатна наведваць музэі ў апошнюю сераду кожнага месяца.

«Пагадненьне паміж міністэрствамі адукацыі і культуры, якое прадугледжвае бясплатнае наведваньне музэяў у апошнюю сераду кожнага месяца, было заключана 15 верасьня 2022 году. У верасьні сёлета падпісана дадатковае пагадненьне аб падаўжэньні дзеяньня гэтага дакумэнта да 31 сьнежня 2026 году», — паведаміў тэлеграм-канал Міністэрства адукацыі.

Таксама ў паведамленьні сьцьвярджаецца, што наведаць дзяржаўныя музэі бясплатна або па льготнай цане могуць усе ахвотныя.

Згодна з Кодэксам аб культуры кіраўнік кожнага музэю вызначае канкрэтны дзень для такога наведваньня. Інфармацыя разьмяшчаецца на афіцыйных сайтах музэяў.

  • У апошняе дзесяцігодзьдзе ў Беларусі ў траўні праводзілася так званая «Ноч музэяў», калі людзі маглі хадзіць у музэі бясплатна. Але ў 2022 годзе беларусы заўважылі, што ў «Ноч музэяў» трэба купляць квіткі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG