Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і Паўднёвая Карэя актывізуюць супрацоўніцтва для супрацьдзеяньня Паўночнай Карэі


Уладзімір Зяленскі і Юн Сок Ёль. Архіўнае фота
Уладзімір Зяленскі і Юн Сок Ёль. Архіўнае фота

Лідэры дзьвюх краін абмеркавалі разьвіцьцё кантактаў на фоне паведамленьняў аб адпраўцы паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у Расею.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў 29 кастрычніка, што дамовіўся з прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёлем аб актывізацыі кантактаў паміж дзьвюма краінамі на ўсіх узроўнях для распрацоўкі контразахадаў і стратэгіі рэагаваньня на ўдзел Паўночнай Карэі ў вайне ва Ўкраіне, піша «Голас Амэрыкі».

У рэзюмэ тэлефоннай размовы зь Юн Сок Ёлем, апублікаваным у сацыяльнай сетцы Х, Зяленскі паведаміў, што два лідэры дамовіліся ўзмацніць абмен дадзенымі выведак і экспэртызай.

«У рамках гэтага пагадненьня Ўкраіна і Рэспубліка Карэя неўзабаве абмяняюцца дэлегацыямі для каардынацыі дзеяньняў», — сказаў ён.

Зяленскі паведаміў, што падзяліўся зьвесткамі аб разьмяшчэньні 3 тысяч паўночнакарэйскіх вайскоўцаў на расейскіх палігонах паблізу зоны баявых дзеяньняў, адзначыўшы, што, як чакаецца, іх прысутнасьць павялічыцца прыкладна да 12 тысяч.

«Мы дамовіліся ўзмацніць абмен дадзенымі выведкі і экспэртызай, актывізаваць кантакты на ўсіх узроўнях, асабліва на вышэйшым, каб выпрацаваць стратэгію дзеяньняў і контразахадаў дзеля пераадоленьня гэтай эскаляцыі, а таксама каб прыцягнуць да супрацоўніцтва нашых агульных партнэраў», — сказаў ён.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG