Удзельная вага стратных арганізацыяў ва ўсіх абласьцях Беларусі перавысіла 10%, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Удзельная вага стратных арганізацыяў у іх агульнай колькасьці склала
- у Берасьцейскай вобласьці — 11,1%,
- у Віцебскай — 10,5%,
- Гомельскай — 10,2%,
- Горадзенскай — 13,8%,
- Менскай — 13,6%,
- Магілёўскай — 13,2%,
- у Менску — 18,3%.
Віцебская вобласьць стала адзіным рэгіёнам Беларусі, дзе арганізацыі за студзень–верасень 2024 году паказалі чыстую страту — 346 365 тыс. рублёў (за аналягічны пэрыяд 2023 году — 520 827 тыс., −33,5%).
Прыбытак арганізацыяў Берасьцейскай вобласьці за год вырас на 14,5%, Магілёўскай — у 2,4 раза, Менску — на 15,8%. У астатніх рэгіёнах дынаміка адмоўная: у Гомельскай вобласьці прыбытак упаў на 61,4%, Горадзенскай — на 3%, Менскай — на 28%.
Рэнтабэльнасьць продажаў арганізацыяў Віцебскай вобласьці за год упала на 4,3 працэнтнага пункта і цяпер складае 1,1%. Рэнтабэльнасьць продажаў арганізацыяў Гомельскай вобласьці цяпер складае 4,6% (за год упала на 1,7%), Горадзенскай — 10,4% (упала на 0,6%), Менскай —10% (упала на 0,4%), Менску — 6,7% (упала на 0,3%). Вырасла рэнтабэльнасьць продажаў арганізацыяў толькі ў Магілёўскай (за год з 5,5% да 6,2%) і Берасьцейскай абласьцях (за год з 6,7% да 7,2%).
Сума чыстай страты ў сярэднім на адну стратную арганізацыю ў Віцебскай вобласьці за 12 месяцаў павялічылася ў 6 разоў (з 2 828,5 тыс да 16 847,7 тыс.), у Гомельскай вобласьці — у 4,4 раза (з 2 661,6 тыс. да 11 709,2 тыс.). У астатніх абласьцях сума чыстай страты ў сярэднім на адну арганізацыю за год зьнізілася: у Берасьцейскай вобласьці — на 35,5%, Горадзенскай — на 41,9%, Менскай — на 33%, Магілёўскай — на 23,9%, Менску — на 7,8%.
Форум