Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія самалёты за апошні тыдзень шэсьць разоў парушалі паветраную прастору краін Балтыі


Зьнішчальнікі Балтыйскага атраду місіі NATO. Фота Міністэрства абароны Літвы
Зьнішчальнікі Балтыйскага атраду місіі NATO. Фота Міністэрства абароны Літвы

Усе самалёты ляцелі з адключанымі транспондэрамі.

У Міністэрстве абароны Літвы паведамілі, што з 21 па 27 кастрычніка зьнішчальнікі місіі NATO у краінах Балтыі шэсьць разоў падымаліся ў паветра для перахопліваньня расейскіх самалётаў, якія ляцелі з парушэньнем міжнародных авіяцыйных правілаў.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні ведамства, зьнішчальнікі NATO падымалі ў паветра па трывозе ў сувязі з палётамі расейскіх самалётаў Ан-72, Іл-78 і чатырох Іл-20, якія ляцелі з або ў Калінінград з ці на мацерыковую частку Расеі з парушэньнямі міжнароднай паветранай прасторы, без папярэдняга пляну палёту, з адключаным бартавым транспондэрам. Але ва ўсіх выпадках экіпажы падтрымлівалі радыёсувязь.

Па баявой трывозе зьнішчальнікі Балтыйскага атраду NATO падымалі ў паветра 21 кастрычніка, два разы 22 кастрычніка, 23 кастрычніка і два разы 26 кастрычніка.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG