Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камандуючы беларускіх ВПС: у верасьні 2025 году ў Беларусі адбудуцца супольныя з Расеяй стратэгічныя вучэньні


Камандуючым Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі Андрэй Лук’яновіч. Архіўнае фота
Камандуючым Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі Андрэй Лук’яновіч. Архіўнае фота

Камандуючым Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі Андрэй Лук’яновіч расказаў, якія супольныя з Расеяй вучэньні правядуць у наступным годзе.

Камандуючы ВПС і войскамі СПА Андрэй Лук’яновіч заявіў, што стратэгічным вучэньням-2025 будуць папярэднічаць апэратыўна- і лётна-тактычныя вучэньні на расейскіх і беларускіх палігонах, а вынікам стануць стратэгічныя вучэньні ў верасьні 2025 году на тэрыторыі Беларусі.

«Сплянаваныя апэратыўна-тактычныя вучэньні з баявой стральбой як на палігонах Расейскай Фэдэрацыі, так і на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі. Сплянаваныя супольныя лётна-тактычныя вучэньні. Пакуль ня буду раскрываць з кім, таму што пацьвярджэньне яшчэ чакаем. Ну і вынікам баявой падрыхтоўкі стануць стратэгічныя вучэньні 2025, якія пройдуць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у верасьні-месяцы», — сказаў Андрэй Лук’яновіч у інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу СТВ.

Імаверна, што пад «стратэгічнымі вучэньнямі 2025» камандуючы ВПС і войскамі СПА Андрэй Лук’яновіч меў на ўвазе беларуска-расейскія вучэньні «Захад».

23 кастрычніка на пасяджэньні супольнай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расеі, для ўдзелу ў якім у Беларусь прыяжджаў міністар абароны Расеі Андрэй Белавусаў, зацьвердзілі задуму вучэньняў «Захад-2025», якія назвалі галоўнай падзеяй у супольнай падрыхтоўцы органаў ваеннага кіраваньня і войскаў у наступным годзе.

Усяго на 2025 год міністэрствы абароны Беларусі і Расеі заплянавалі больш за 160 супольных мерапрыемстваў.

У 2022 годзе пасьля супольных вучэньняў «Саюзная рашучасьць», якія адбываліся ў Беларусі, Расея пачала ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG