Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар NATO прызнаў, што Расея разьмясьціла войскі КНДР у Курскай вобласьці


Estonia NATO
Estonia NATO

Генсакратар NATO Марк Рутэ назваў гэты крок Масквы і Пхэньняна «значным абвастрэньнем» вайны Расеі супраць Украіны.

Паводле генэральнага сакратара NATO Марка Рутэ, вайсковы альянс пацьвердзіў, што паўночнакарэйскія войскі перамясьціліся ў Курскую вобласьць Расеі, якая мяжуе з Украінай.

Выступаючы ў Бруселі 28 кастрычніка, Рутэ назваў гэты крок «значнай эскаляцыяй» поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну і сказаў, што гэта сьведчыць аб «адчаі» прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна пасьля страты ў вайне больш за 600 тысяч салдатаў.

«Паглыбленьне вайсковага супрацоўніцтва паміж Расеяй і Паўночнай Карэяй зьяўляецца пагрозай як для інда-ціхаакіянскай, так і для эўраатлянтычнай бясьпекі», — дадаў ён, выступаючы на прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG