Рыскі гарадзкі суд 28 кастрычніка вынес вырак грамадзяніну Беларусі за шпіянаж на карысьць беларускай вайсковай выведкі.
27 кастрычніка ўсудзе Фрунзэнскага раёну Менску пачалі разгляд крымінальнай справы супраць сяброў АГП.
У Баранавічах 25 і 26 кастрычніка прайшоў суд над 44-гадовым блогерам і прадусарам Уладзіславам Савіным, якога сёлета ў сакавіку пакаралі 8 гадамі калёніі паводле двух крымінальных артыкулаў — аб махлярстве і «грубым парушэньні грамадзкага парадку».
У Чэхіі два блогеры — Томаш Чэрмак і Патрык Тушл — атрымалі шэсьць і дзесяць месяцаў зьняволеньня за распальваньне нянавісьці ў дачыненьні да ўцекачоў з Украіны на відэа, якое было апублікаванае ў сацыяльных сетках.
Журналіста і грамадзкага дзеяча асудзілі па артыкуле 361 ч.1 «Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо ўдзел у ім».
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
Адпаведнае рашэньне 25 кастрычніка прыняў Менскі гарадзкі суд, піша тэлеграм-канал @by_culture.
26 кастрычніка вынесьлі чарговы прысуд беларускаму журналісту, рэдактару парталу дзелавой інфармацыі «Ежедневник», які быў вядомы сваімі дасьледаваньнямі карупцыі ў Беларусі.
Дзьве гучныя справы, зьвязаныя зь Беларусьсю, расьсьледуюцца ў Латвіі.
У Беларусі трэці год запар няспынна ідуць арышты і суды за выказваньне грамадзянскай пазыцыі.
Справу Мікалая Брэдзелева разглядалі ў Менскім гарадзкім судзе ў закрытым рэжыме.
Суд над журналістам Аляксандрам Любенчуком пачнецца 24 кастрычніка ў Менску і будзе адкрытым. На паўгадзіны раней у Гомлі пачнуць судзіць грамадзкага актывіста Міронава.
Беларусаў працягваюць затрымліваць і арыштоўваць за іх грамадзянскую пазыцыю.
Суд у Празе апраўдаў грамадзяніна Расеі Аляксандра Франчэці, якога абвінавачвалі ў арганізацыі злачыннай групы для ўчыненьня тэракту.
Журналіста-расьсьледніка, рэдактара беларускага партала «Ежедневник» Сяргея Сацука вінавацяць у атрыманьні хабару, распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці і перавышэньні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў.
Суд прысяжных у Мангэтане адхіліў пазоў да вядомага амэрыканскага актора Кевіна Спэйсі ў справе аб сэксуальных дамаганьнях.
Пячэрскі раённы суд Кіева ўзяў пад варту грамадзяніна Беларусі Юрыя Белавусава, які з жніўня служыў на падставе кантракту ва Ўзброеных сілах Украіны і ўдзельнічаў у баях за вызваленьне ад расейцаў паўднёвых тэрыторый Ўкраіны.
Кіеўскі суд упершыню завочна прысудзіў расейскаму лейтэнанту 9 гадоў пазбаўленьня волі за ваенныя злачынствы, учыненыя ў Кіеўскай вобласьці.
У Менскім абласным судзе 19 кастрычніка распачаўся суд у справе арганізацыі «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі», якую ў Беларусі прызналі тэрарыстычнай.
У Менскім раённым судзе вынесьлі прысуд палітзьняволенаму «рэйкаваму партызану» Сяргею Глебку, якога затрымалі сёлета на пачатку сакавіка «за падпал бярвеньня з мэтай перашкоды руху цягнікоў з тэхнікай і боепрыпасамі расейскіх войскаў».
У выязным паседжаньні ў судзе Менскага раёну 19 кастрычніка пачаўся працэс над удзельнікамі «Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі».
У Беларусі працягваецца палітычна матываваны перасьлед апанэнтаў улады.
Каб знайсьці, хто паставіў лямпадкі такіх колераў каля помніка ў Бабруйску, міліцыя нават здымала адбіткі пальцаў.
Разгляд «справы Аўтуховіча» цягнуўся 5 месяцаў. Працэс праходзіў у горадзенскай турме.
6 кастрычніка галоўнага рэдактара і дырэктара БелаПАН Ірыну Леўшыну асудзілі на 4 гады калёніі агульнага рэжыму паводле абвінавачаньня ў стварэньні «экстрэмісцкага фармаваньня».
Перасьлед супрацоўнікаў БелаПАН прывёў да заўчаснай сьмерці ў 2018 годзе заснавальніка і кіраўніка інфармагенцтва Алеся Ліпая, заявілі ў Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Судовыя пасяджэньні ў «справе БелаПАН» праходзілі ў закрытым рэжыме з 6 чэрвеня, іх удзельнікі далі падпіску аб невыдаваньні.
У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзян, у тым ліку за камэнтары ў інтэрнэце. Зьявіўся яшчэ адзін прысуд у «справе Зельцара», якая разгарэлася год таму.
У Менскім гарадзкім судзе 30 верасьня вынесьлі прысуд палітзьняволенаму Арцёму Мазаніку, праграмісту, які распрацаваў у 2020 годзе мабільную аплікацыю BelScan.
Берасьцейскі абласны суд 30 верасьня вынес жорсткі прысуд па крымінальнай справе палітзьняволенага Дзяніса Сальмановіча.
Зьвязаны з ГУБАЗіК тэлеграм-канал паведаміў пра затрыманьне былога брамніка футбольнай зборнай Беларусі Васіля Хамутоўскага.
Яўгена Батуру вінавацілі ў «групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак», за ўдзел у маршы МТЗ 14 жніўня 2020 году.
Улады ЗША выставілі абвінавачаньне ў парушэньні санкцыйнага рэжыму аднаму з найбагацейшых расейскіх бізнэсоўцаў Алегу Дзерыпаску.
Другі дзень запар Сьледчы камітэт паведамляе пра хуткі пачатак судоў над рознымі арганізацыямі і грамадзянамі краіны, якія пройдуць у завочным фармаце, што нядаўна дазволіла Палата прадстаўнікоў.
Палітзьняволеную Ксенію Луцкіну абвінавацілі ў «змове ці іншых дзеяньнях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады».
Сьледчы камітэт Беларусі назваў грамадзян, зь якіх пачнуцца «завочныя суды». У першым сьпісе пяцёра асоб: Яніна Сазановіч, Данііл Багдановіч, Дзьмітры Навоша, Вольга Высоцкая і Валерыя Занямонская.
Яніна — адміністратарка тэлеграм-каналу «Карнікі Беларусі» і Youtube-каналу «Дзікае паляваньне». Цяпер яна па-за межамі Беларусі.
Агулам у першым сьпісе пяць чалавек. Усіх іх улады лічаць адміністратарамі тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі».
Падсудным інкрымінуюць пяць артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Усе трое былі добра знаёмыя паміж сабой.
Грамадзянін Украіны Максім Крывоша, які ў ліпені 2020 году захапіў у Луцку аўтобус з двума дзясяткамі пасажыраў, асуджаны на 13 гадоў пазбаўленьня волі.
Рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука, якога затрымалі летась 8 сьнежня, абвінавачваюць паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Падкантрольны Крамлю Вярхоўны суд анэксаванага Крыму агучыў прысуд намесьніку старшыні Мэджлісу крымскататарскага народу Нарыману Джэлялаву і братам Асану і Азізу Ахцёмавым у справе аб «дывэрсіі» на газаправодзе ў пасёлку Перавальнае.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю.
13 ліпеня Андрэеву асудзілі паводле артыкулу «Здрада дзяржаве». З улікам прызначанага раней пакараньня ёй прысудзілі 8 гадоў і 3 месяцы калёніі агульнага рэжыму.
20 верасьня над пастарам прайшоў суд.
20 верасьня суд Цэнтральнага раёну Менску разглядзеў крымінальную справу траіх палітзьняволеных — Анатоля Латушкі, Ліліі Ананян і Алены Маліноўскай.
Магілёўскі абласны суд 19 верасьня прысудзіў актывістцы «Эўрапейскай Беларусі» Алене Лазарчык 8 гадоў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядаў судзьдзя Павел Клімаў. Суд зрабілі закрытым, таму падрабязнасьці невядомыя.
Загрузіць яшчэ