Справу «Рабочага руху», расьсьледваньнем якой займаўся КДБ, накіравалі ў Гомельскі абласны суд.
Фігурантамі зьяўляюцца 10 былых супрацоўнікаў «Гродна Азота», БМЗ, «Нафтана», БЧ, паведамляе «Новы Час».
Сярод іх: Сяргей Шэлест, Уладзімер Жураўка, Андрэй Пагерыла, Ганна Аблаб, Аляксандар Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Цярэневіч, Сяргей Шамецька і Аляксандр Капшуль.
Палітзьняволеных абвінавачваюць у:
- здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356 КК РБ)
- стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня (ч. 3 арт. 361-1 КК РБ).
Кашпулю дадаткова ставяць у віну «незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі» (ч. 2 арт. 295 КК РБ), Шэлесту, Жураўку і Пагерылу — паклёп (арт. 188 КК РБ).