Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці палітвязьня Сальмановіча абвінавацілі ў «тэрарызьме» і пакаралі на 10 год узмоцненага рэжыму


Суд у Берасьці
Суд у Берасьці

Берасьцейскі абласны суд 30 верасьня вынес жорсткі прысуд па крымінальнай справе палітзьняволенага Дзяніса Сальмановіча.

Яго абвінавацілі адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна»:

  • ч. 2 арт. 290-4 — стварэньне арганізацыі для ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай дзейнасьці або ўдзел у ёй;
  • ч. 1 арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
  • ч. 3 арт. 130 — распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці;
  • ч. 3 арт. 361-1 — стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо ўдзел у ім;
  • ч. 3 арт. 361 — заклікі да санкцый.


Судовы працэс, які пачаўся 20 верасьня, вёў судзьдзя Мікалай Лешчанка.

Дзяніса Сальмановіча ўзялі пад варту 4 кастрычніка 2021 года па абвінавачваньні ў спрыяньні ў тэрарызьме і ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі, а таксама ў распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці. Дзяніса сілавікі называлі «галоўным візуальным рэдактарам» ролікаў «Кібер-партызан» і «Супраціву».

У дзень затрыманьня супрацоўнікі ГУБАЗіКу з тэлефона затрыманага напісалі маці: «Я не магу размаўляць, мне не хапае паветра, я задыхаюся».

Дзянісу 30 гадоў. У дзень затрыманьня ён быў дома з малодшай сястрой, на той момант яна была непаўналетняй.

«Сілавікі ўварваліся ў дом раніцай, пачалі абражаць дачку рознымі словамі, спрасонку яна нічога не зразумела. Яна чула, як гэтыя нелюдзі ўварваліся ў пакой да Дзяніса, а ён тады хварэў каранавірусам», — распавядала ягоная маці.

Суд прызнаў Дзяніса Сальмановіча вінаватым і па сукупнасьці абвінавачаньняў прысудзіў яму пазбаўленьне волі тэрмінам на 10 год ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штрафу ў памеры 6 400 рублёў.

Сальмановіча яшчэ чакае разгляд грамадзянскага пазову на суму 33 000 рублёў за нібы перакрыцьцё дарог.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG