Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйчаніна адправілі на «суткі» за жоўтыя і блакітныя лямпадкі. Каб яго знайсьці, здымалі адбіткі пальцаў


Помнік у Бабруйску ахвярам неабгрунтаваных рэпрэсій, архіўнае фота
Помнік у Бабруйску ахвярам неабгрунтаваных рэпрэсій, архіўнае фота

Каб знайсьці, хто паставіў лямпадкі такіх колераў каля помніка ў Бабруйску, міліцыя нават здымала адбіткі пальцаў.

Мужчыну арыштавалі за блакітныя і жоўтыя лямпадкі каля помніка «ахвярам неабгрунтаваных рэпрэсій» у Бабруйску. Яго ідэнтыфікавалі па адбітках пальцаў. Затрыманьне, як высьветлілася, адбылося яшчэ 9 верасьня, піша «„Вясна назірае“».

Мужчыну завуць Вячаслаў Букас. У пратаколе паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаваньне) пазначана, што такім чынам Букас «выказваў сваё грамадзка-палітычную думку да Дня Незалежнасьці Ўкраіны». Сваю віну мужчына прызнаў.

Вядома, што міліцыянты правялі дактыляскапічную экспэртызу — на лямпадках знайшлі адбіткі пальцаў Вячаслава. Фота зь лямпадкамі 24 жніўня апублікаваў тг-канал «Бобруйск Online». Гэтыя фота знайшлі і ў тэлефоне мужчыны.

Таксама на судзе дапыталі сьведку, які расказаў, што асабіста бачыў, як Букас запальвае лямпадкі. У выніку судзьдзя Алена Гормаш 12 верасьня прызнала Букаса вінаватым у «пікетаваньні» і арыштавала яго на 15 дзён.

Гэта чарговы выпадак перасьледу беларускіх грамадзян за выказваньне салідарнасьці з Украінай. Рэжым Лукашэнкі адкрыта падтрымлівае Расею ў вайне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG