Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзяць сяброў АГП за ўдзел у «Маршы новай Беларусі». Пракурор патрабуе да трох год турмы


Суд Фрунзэнскага раёну, архіўнае фота
Суд Фрунзэнскага раёну, архіўнае фота

27 кастрычніка ўсудзе Фрунзэнскага раёну Менску пачалі разгляд  крымінальнай справы супраць сяброў АГП.

Крымінальную справу завялі супраць Андрэя Асмалоўскага, Артура Смалякова і Дзіяны Чарнушынай паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Андрэй Асмалоўскі, Артур Смалякоў, Дзіяна Чарнушына
Андрэй Асмалоўскі, Артур Смалякоў, Дзіяна Чарнушына

Як паведамляе «Вясна», судовы працэс вядзе судзьдзя Ала Скуратовіч, дзяржабвінаваўца — старшы памочнік пракурора Аксана Саковіч.

  • Палітзьняволены Артур Смалякоў — сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, быў затрыманы 27 ліпеня 2022 году. Пасьля 15 дзён адміністрацыйнага арышту на волю ня выйшаў. Да суду ўтрымліваўся ў СІЗА № 1 Менску.
  • Палітзьняволены Андрусь Асмалоўскі — сябра Абʼяднанай грамадзянскай партыі, быў затрыманы 29 ліпеня 2022 году. Да суду ўтрымліваўся ў СІЗА № 1 Менску.
  • Дзіяну Чарнушыну, грамадзянскую жонку Асмалоўскага, таксама затрымалі 29 ліпеня і зьмясьцілі ў СІЗА № 1.

Па матэрыялах абвінавачаньня, Смалякоў, Асмалоўскі і Чарнушына прынялі актыўны ўдзел у акцыі пратэсту ў Менску 23 жніўня 2020 году, парушалі грамадзкі парадак, на заклікі супрацоўнікаў міліцыі не рэагавалі, парушалі спакой грамадзян і перашкаджалі руху грамадзкага транспарту.

«Марш новай Беларусі» 23 жніўня 2020 году праводзіўся супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і жорсткасьці міліцыі. У тую нядзелю ў дэманстрацыі ўдзельнічалі ня менш за 100 тысяч чалавек. Колькасьць затрыманых удзельнікаў перасягнула 100.

Абвінавачаных падчас судовага пасяджэньня трымалі ў кайданках.

Усе абвінавачаныя прызналі сваю віну. Прадстаўніца пракуратуры Аксана Саковіч запрасіла для абвінавачаных пазбаўленне волі, паведаміла «Наша ніва»:

  • Артуру Смалякову — два гады пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму;
  • Дзіяне Чарнушынай — два гады пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму;
  • Андрусю Асмалоўскаму — тры гады пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Прысуд будзе абвешчаны 31 кастрычніка.

1 лістапада пачнецца суд над старшынёй партыі Мікалаем Казловым, лідэркай менскай арганізацыі АГП Аксанай Аляксеевай і юрысткай, праваабаронцай Антанінай Кавалёвай

Агулам за кратамі цяпер 13 сяброў АГП.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG