Аляксандра Любенчука затрымалі ва ўласным доме ў вёсцы Крывічы сёлета 26 траўня. Журналіста абвінавацілі ў стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня альбо ўдзеле ў ім.
Суд над Любенчуком будзе адкрытым, паведамілі ў Менскім гарадзкім судзе. 24 кастрычніка паседжаньне пачнецца а 10.30.
Акрамя журналісцкай дзейнасьці Любянчук займаўся дабрачыннасьцю, ладзіў турыстычныя паходы і аднаўляў гісторыка-культурную спадчыну Наваградчыны.
А 10.00 у судзе Савецкага раёну Гомля, як піша Флагшток, пачнецца суд над вядомым грамадзкім актывістам Ільлём Міронавым.
Яго затрымалі больш за год таму за камэнтар пра гібель IT-спэцыяліста Андрэя Зельцара і супрацоўніка КДБ Федасюка.