Пазоўнік, актор Энтані Рэп, заяўляў, што Спэйсі спрабаваў прымусіць яго да сэксуальнага акту ў 1986 годзе, калі яму было 14 гадоў, а Спэйсі — 26.
На пасяджэньні суду 20 кастрычніка Спэйсі адмаўляў сваю віну. Актор заявіў, што не павінен прасіць прабачэньня за тое, чаго ён не рабіў. Прысяжныя палічылі абвінавачаньні ў адрас Кевіна Спэйсі недаказанымі.
Спэйсі апынуўся ў цэнтры гэтага буйнога скандалу ў амэрыканскай кінаіндустрыі ў кастрычніку 2017 году. Тады Энтані Рэп у інтэрвію парталу BuzzFeed абвінаваціў яго ў сэксуальных дамаганьнях. Сам Спэйсі спачатку заявіў, што не памятае такога выпадку, а пасьля зьдзейсьніў камінг-аўт, прызнаўшыся ў тым, што ён гей.
Пасьля гэтага яшчэ каля 30 мужчын прызналіся ў тым, што актор да іх прыставаў, а сам Спэйсі добраахвотна здаўся ў лякарню, каб прайсьці курс псыхалягічнай дапамогі і лячэньня ад алькагалізму. NETflix пасьля абвінавачаньняў у адрас Спэйсі «забіў» яго пэрсанажа ў тэлесэрыяле «Картачны дамок» і закрыў тэлешоў. Апошні фільм Спэйсі, «Billionaire Boys Club», які ён зьняў яшчэ да абвінавачаньняў у сэксуальным гвалце, праваліўся ў кінапаказах.