Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітзьняволенаму журналісту Сяргею Сацуку пракурор запрасіў 8 гадоў калёніі


Сяргей Сацук
Сяргей Сацук

Журналіста-расьсьледніка, рэдактара беларускага партала «Ежедневник» Сяргея Сацука вінавацяць у атрыманьні хабару, распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці і перавышэньні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў.

Сацука затрымалі летась 8 сьнежня. Пасьля допыту у старой справе паводле ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэксу (атрыманьне хабару) журналіста ўзялі пад варту.

23 верасьня судзьдзя Менскага гарадзкога суду Сьвятлана Бандарэнка пачала разгляд справы.

Сяргея Сацука вінавацяць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 2 арт. 430 (атрыманьне хабару),
  • ч. 2 арт. 130 (распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці),
  • ч. 2 арт. 426 (перавышэньне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў).

21 кастрычніка стала вядома, што пракурор запрасіў для палітзьняволенага 8 гадоў калёніі. Пра гэта паведаміла выданьне «Народная воля» з спасылкай на сваякоў журналіста.

Абвяшчэньне прысуду прызначанае на 26 кастрычніка, яно будзе ў адкрытым фармаце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG