Прысуд пакуль не ўступіў у сілу, і яго можна абскардзіць. Пра гэта піша рэсурс Novinky.
Паводле матэрыялаў справы, у жніўні двое мужчын у прамым этэры трансьлявалі відэа з Нэтавіц Кладэнскага рэгіёну, дзе яны зьневажальна адзываліся пра ўкраінцаў. У прыватнасьці, на відэа Чэрмак кажа: «Украінцы пачынаюць памнажацца тут, адна дэманстрацыя за другой. Мы павінны пачаць дзейнічаць неадкладна, інакш мы трапім у пекла».
«Пяць тысяч гробаных брудных украінцаў, чувак. Мы павінны быць там! — прыводзіць словы Тушла зь відэа выданьне Respekt. Чэрмак дадае: «Мы будзем рабіць тыя ж контраакцыі, мы павінны паказаць, хто тут дома, і падняць наш азадак, і зрабіць гэта правільна. Калі яны хочуць бойкі, няхай паспрабуюць».
Тушл на судзе сказаў, што ён не адчувае сябе вінаватым, «нічога ня мае супраць украінцаў у цэлым, але толькі асудзіў дзеяньні некаторых украінскіх нацыяналістаў». Як піша «Чэскае радыё», Тушл быў раней судзімы за крадзеж і пагрозы. Ён папрасіў прабачэньня за ненарматыўную лексыку, прызнаўшы, што форма відэа была недарэчная. Чэрмак сказаў, што зрабіў памылку, і прызнаў, што яго выказваньне было недарэчнае.
Пракурор Ондржэй Хула заявіў, што лічыць дзеяньні падсудных грамадзка небясьпечнымі. Пра гэта казаў і судзьдзя Віта Сохаўскі. Ён адзначыў, што словы, сказаныя на відэа, маглі прывесьці да адмоўных наступстваў.