Уключэньне ангельскай мовы ў блёк абавязковых прадметаў на ўступных іспытах у ВНУ Узбэкістану стала гэтымі днямі адной з самых папулярных тэм сярод карыстальнікаў узбэцкага сэгмэнту сацыяльных сетак.
Старшыня Берасьцейскага гарадзкога савету дэпутатаў выступіў у 28-ай школе Берасьця ў межах «Школы актыўнага грамадзяніна» і расказаў, што Эўропа хоча ўцягнуць Беларусь у канфлікт паміж Расеяй і Ўкраінай, а шматлікія кадры з прыгарадаў Кіева — «фэйкі і правакацыі».
Паводле вэрсіі Цэнтру сусьветнага рэйтынгу ўнівэрсытэтаў (CWUR), Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт апусьціўся да 811 радка ў сьпісе лепшых ВНУ сьвету за 2022–23 гады. У мінулым годзе ён займаў 781 пазыцыю.
Раней стала вядома пра перавод на расейскую мову польскамоўных школ у Горадні і Ваўкавыску.
У выдавецтве «Галіяфы» паведамілі: на ўсе кнігі — 20% зьніжкі.
Выдавецтва «Мэдысонт», у якога Мінінфарм пасьля праверкі нібыта выявіў шэраг парушэньняў, працуе з 1998 году.
Група суправаджэньня Балёнскага працэсу ўхваліла рашэньне аб спыненьні сяброўства Расеі ў праграме Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі і прапануе выключыць яе з Балёнскага працэсу.
Аднаму з разарваных пагадненьняў было амаль 30 гадоў. Украіна правяла дэнансацыю праз тое, што Рэспубліка Беларусь прадаставіла сваю тэрыторыю для расейскіх войскаў для ракетных удараў, перамяшчэньня вайскоўцаў і іх лячэньня.
У ЗША Рычарда Пайпса дзесяцігодзьдзямі лічылі адным з галоўных спэцыялістаў у гісторыі Расеі і СССР. Ён быў дарадцам прэзыдэнта Рональда Рэйгана, ЦРУ, напісаў больш за дваццаць кніг.
Галоўны рэдактар парталу znadniemna.pl, актывіст Саюзу палякаў Беларусі Анджэй Пісальнік заявіў у інтэрвію Свабодзе, што рашэньне аб увядзеньні ў польскіх школах Горадні і Ваўкавыску расейскамоўнага навучаньня — пасьлядоўны крок у працэсе агульнай русіфікацыі Беларусі, якая ідзе ўжо шмат гадоў.
З наступнага навучальнага году ў польскіх школах Горадні і Ваўкавыску ўводзіцца расейскамоўнае навучаньне.
Паразмаўлялі зь людзьмі, якія перайшлі на беларускую мову. Даведаліся, навошта ім гэта, як на іх рашэньне паўплывалі падзеі ва Ўкраіне і чаму цяпер важна размаўляць па-беларуску. Таксама знайшлі сэрвісы для вывучэньня беларускае мовы.
Гэта адбылося яшчэ ў лютым, але стала вядома толькі цяпер, піша Budzma.
Аўтары ліста пішуць, што беларускія і расейскія дасьледчыкі і студэнты, якія выступаюць супраць вайны з Украінай, апынуліся ў двайной небясьпецы празь перасьлед як з боку сваіх дзяржаў, так і праз рызыку міжнароднай ізаляцыі.
Пра гэта паведаміла расейскае дзяржаўнае агенцтва ТАСС.
«Расея вызваляе Ўкраіну», «Украіна — малайчына, змагаецца» ці поўная цішыня. Свабода распытала бацькоў пра тое, што настаўнікі гавораць дзецям на інфармацыйных гадзінах і ўроках гісторыі пра вайну ва Ўкраіне.
Шкода падлічваецца і дакумэнтуецца.
Расейскі журналіст і публіцыст Аляксандар Няўзораў у інтэрвію Свабодзе разважае пра вайну ва Ўкраіне, будучыню Пуціна, санкцыі супраць Расеі, моц украінскай арміі, а таксама адказвае на пытаньні, ці ёсць у беларусаў віна перад украінцамі.
Як вынікае з адказаў прадстаўнікоў беластоцкіх ВНУ, там прынялі катэгарычныя рашэньні наконт далейшага супрацоўніцтва з расейскімі і беларускімі ўстановамі адукацыі.
Радыё Свабода публікуе фрагмэнты другога тому кнігі Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня». У кнізе расказваецца, як Менск у ХХ стагодзьдзі страціў сваю самую старую частку — раён Замчышча, Нізкага і Рыбнага рынкаў, які называўся Старым горадам. Чытайце кожную сераду і суботу.
Беларусы для беларусаў: мабільная праграма для рэлаксацыі і сну KindMind цяпер даступная на беларускай мове, для беларусаў абсалютна бясплатна.
З БДУ хочуць звольніць Натальлю Абрашыну-Жадаеву, якая ў студзені выклала на сваёй старонцы ў Facebook эмацыйны зварот у падтрымку калегі Максіма Шундалава.
Першай установай адукацыі, якой прысвоілі імя ў рамках ініцыятывы перайменаваньня школ Горадні, стала гімназія № 6. Цяпер яна афіцыйна называецца гімназія імя Дзяржынскага.
Гэтым разам ліст з патрабаваньнем арганізаваць «дыялёгавую пляцоўку» вакол зьменаў у Канстытуцыю даслалі ў рэчыцкую гімназію. Там далі справаздачу з фота, што сустрэчу правялі.
У сувязі з імклівым ростам колькасьці новых выпадкаў каранавірусу ў Беларусі Мінздароўя рэкамэндавала не праводзіць сустрэчы выпускнікоў у школах. Тым часам школы не адмаўляюцца ад масавых мерапрыемстваў з удзелам дзяцей, якія найбольш уразьлівыя ў гэтую «омікронную» хвалю.
Паразмаўлялі з былым школьным настаўнікам гісторыі, намесьнікам дырэктара, які ў жніўні 2020-га валянтэрыў на Акрэсьціна, удзельнічаў у маршах і звольніўся са школы з палітычных прычын.
У школе ў працоўны час арганізавалі фатасэсію і паслалі справаздачу невядомаму чалавеку.
Гісторыя Беларусі ня будзе больш абавязковым выпускным іспытам у беларускіх 11-клясьнікаў ужо з 2023 году.
Улады працягваюць звальненьні з палітычных прычынаў, цярпіць і ўнівэрсытэцкае асяродзьдзе, дзе адміністрацыя пагаджаецца расстацца з выкладчыкамі.
Новую рэдакцыю Кодэксу аб адукацыі Лукашэнка зацьвердзіў 31 студзеня. Глядзім, што ў ёй, разам з экспэртам.
Двойчы на тыдзень, на сайце Свабоды і на падкаст-плятформах, вас чакае новая сэрыя падкаст-цыклю Ўладзімера Арлова «Імёны Свабоды». Гэта гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII–XXI стагодзьдзяў.
Зварот сьпярша накіравалі па электроннай пошце, а пасьля аднесьлі ў прыёмную адміністрацыі. Пад кожным больш за 450 подпісаў.
У новай рэдакцыі Кодэксу прадугледжваецца ўсеагульнае атрыманьне агульнай сярэдняй адукацыі (цяпер — агульнай базавай). Будзе выніковая атэстацыя па завяршэньні агульнай сярэдняй адукацыі па асобных вучэбных прадметах у выглядзе цэнтралізаванага іспыту.
Кніга сабрала ўсю гісторыю беларускіх падручнікаў для пачатковага навучаньня ад старажытнасьці да нашых дзён.
Радыё Свабода пачынае публікацыю фрагмэнтаў другога тому кнігі Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня». У кнізе расказваецца, як Менск у ХХ стагодзьдзі страціў сваю самую старую частку — раён Замчышча, Нізкага і Рыбнага рынкаў.
У Менску і шэрагу эўрапейскіх гарадоў 20 студзеня адправяць службы за першадрукара, доктара Францішка Скарыну ў гонар 500-годзьдзя выпуску першай друкаванай кнігі ў ВКЛ.
У вёсцы Налібакі Стаўпецкага раёну на 108-м годзе жыцьця памёр Ян Чарнец. Пра гэта Свабода даведалася ад сваякоў нябожчыка. Ён быў адным з найстарэйшых жыхароў Беларусі, 108 гадоў яму магло б споўніцца ў красавіку.
У першыя дні пасьля сьмерці волата беларускай навукі і культуры, доктара філялягічных навук, прафэсара Адама Мальдзіса пішацца і яшчэ напішацца шмат тэкстаў і водгукаў пра яго. Будуць згадваць яго кнігі, яго самога, нехта, магчыма, пачне пісаць успаміны.
Загрузіць яшчэ