Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надрукавана кніга пра гісторыю беларускіх буквароў. У ёй ілюстрацыі з 78 дзяржаўных і прыватных калекцый Беларусі і ўсяго сьвету


Алесь Суша
Алесь Суша

Кніга сабрала ўсю гісторыю беларускіх падручнікаў для пачатковага навучаньня ад старажытнасьці да нашых дзён.

Пра выхад кнігі ў сьвет напісаў намесьнік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша. Ён адзначыў, што праца над выданьнем вялася пяць гадоў. У выніку кніга стала «шматпакутным навуковым дасьледаваньнем», хаця «задумвалася як лёгкая праца на фоне 400-годзьдзя першай кнігі пад назвай „Буквар“».

Кніга «Беларускі буквар» мае 336 старонак вялікага фармату, 8 разьдзелаў, 125 параграфаў, 730 ілюстрацый, 1025 спасылак на апублікаваныя і архіўныя крыніцы.

«Каб сабраць зьвесткі пра беларускія Буквары давялося аб’ехаць шмат краін, працаваць у дзясятках бібліятэк, музэяў, архіваў, шукаць у прыватных зборах і калекцыях, бо даўнія (ды і адносна сучасныя) беларускія падручнікі выключна слаба захаваліся ў самой Беларусі (што там, амаль не захаваліся).

Па факце былі выкарыстаны ілюстрацыі з 78 дзяржаўных і прыватных калекцый у Беларусі, Аўстрыі, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Даніі, Ірляндыі, Італіі, ЗША, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расеі, Славеніі, Украіны, Францыі, Чэхіі і Швэцыі», — расказаў Алесь Суша.

Кніга зьявілася пры дапамозе выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG