Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Унівэрсытэты Беластоку спыняюць супрацоўніцтва зь беларускімі ВНУ


Цэнтар Беластоку
Цэнтар Беластоку

Як вынікае з адказаў прадстаўнікоў беластоцкіх ВНУ, там прынялі катэгарычныя рашэньні наконт далейшага супрацоўніцтва з расейскімі і беларускімі ўстановамі адукацыі.

Прэс-сакратар Мэдыцынскага ўнівэрсытэту ў Беластоку Марцін Томкель паведаміў у этэры Радыё Беласток, што ў 2016 годзе ўнівэрсытэт заключыў два пагадненьні аб навуковым супрацоўніцтве з Нацыянальным цэнтрам радыялягічных дасьледаваньняў Міністэрства аховы здароўя Расейскай Фэдэрацыі і з мэдыцынскім унівэрсытэтам імя Паўлава ў Санкт-Пецярбургу. Пасьля нападу Расеі на Ўкраіну абодва пагадненьні беластоцкая ўстанова замарозіла.

У сваю чаргу Беластоцкі ўнівэрсітэт, у сьпісе міжнародных партнэраў якога 13 унівэрсытэтаў і навуковых устаноў зь Беларусі і 21 з Расеі, афіцыйна не заявіў аб прыпыненьні хаця б аднаго з пагадненьняў. Але гэта не азначае, што дачыненьні працягваюцца.

Як патлумачыла прэс-сакратарка ўнівэрсытэту Катажына Дзедзік, у сувязі з пандэміяй, якая доўжылася ўжо два гады, існае на практыцы супрацоўніцтва было і так вельмі абмежаваным, а празь міграцыйны крызіс на польска-беларускай мяжы яго цалкам замарозілі некалькі месяцаў таму.

Акрамя таго, Беластоцкі палітэхнічны ўнівэрсытэт, які сёлета ня мае ніякіх дзейных пагадненьняў аб супрацы з расейскімі ці беларускімі ўнівэрсытэтамі, у знак салідарнасьці з Украінай заявіў, што прыпыніць усе паездкі супрацоўнікаў і студэнтаў у Расею і Беларусь, пакуль грамадзка-палітычнае становішча ня зьменіцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG