Бацькі наракаюць на тое, што адмыслова набывалі і наймалі жыльлё, каб дзецям зручна было наведваць заняткі ў ліцэі, піша dev.by.
«Хтосьці кажа: „Вашы дзеці давучацца. Чаго вы так хвалюецеся?“ — разважае Алена, адна з падпісантак звароту. — Мне ня ўсё роўна, маёй малодшай дачцэ 12 гадоў. Яна зьбіралася паступаць у Ліцэй № 2. Знаёмыя спэцыяльна пабудавалі кватэру ў Лошыцы, каб дзіцяці ў будучыні было зручна езьдзіць на заняткі. І што цяпер?»
Трэцяга сьнежня бацькоў сабралі чыноўнікі з адміністрацыі Ленінскага раёну. Асноўны пасыл такі: «Усё добра, не хвалюйцеся. Вашы дзеці давучацца, набору ня будзе».
Бацькі таксама пытаюцца, як быць тым, хто ходзіць на платныя падрыхтоўчыя курсы пры ліцэі (у звароце да Качанавай указана, што гэта 200 чалавек).
Раней чыноўнікі вырашылі не праводзіць набор у менскі ліцэй № 2 на 2022 год.