Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы кодэкс аб адукацыі прызнаў дыстанцыйнае навучаньне самастойнай формай вучобы


Пратэст студэнтаў БДУ
Пратэст студэнтаў БДУ

У новай рэдакцыі Кодэксу прадугледжваецца ўсеагульнае атрыманьне агульнай сярэдняй адукацыі (цяпер — агульнай базавай). Будзе выніковая атэстацыя па завяршэньні агульнай сярэдняй адукацыі па асобных вучэбных прадметах у выглядзе цэнтралізаванага іспыту.

Парадак правядзеньня цэнтралізаванага іспыту зацьвердзіць Міністэрства адукацыі.

Пашыраецца сфэра прымяненьня мэтавай падрыхтоўкі для арганізацый, разьмешчаных ня толькі ў малых паселішчах і на забруджаных тэрыторыях, але і ў іншых паселішчах, прадугледжваецца функцыянаваньне на ўзроўні прафэсійна-тэхнічнай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыі каледжаў, на ўзроўні вышэйшай адукацыі — унівэрсытэтаў, акадэмій і інстытутаў.

Дыстанцыйнае навучаньне ў Кодэксе замацоўваецца як самастойная форма атрыманьня адукацыі, будзе магчымасьць рэалізацыі адукацыйных праграм з дапамогай сеткавай формы ўзаемадзеяньня паміж установамі адукацыі.

Па асобных тэхнічных і мэдычных спэцыяльнасьцях уводзіцца спэцыяльная вышэйшая адукацыя.

У новым Кодэксе прапісаны новы від дадатковай адукацыі — адораных дзяцей і моладзі на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку, прапануюцца таксама іншыя нормы, якія прадугледжваюць удакладненьне і пераразьмеркаваньне паўнамоцтваў дзяржаўных органаў па кіраваньні ў сфэры адукацыі.

У Беларусі прадугледжваюцца клясы спартова-пэдагагічнай і вайскова-патрыятычнай накіраванасьці, даюцца льготы дзецям вайскоўцаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія загінулі (памерлі) або якія сталі інвалідамі пры выкананьні службовых абавязкаў, асобам, якія здалі Адзіны дзяржаўны іспыт у Расеі (пры паступленьні на платную форму навучаньня).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG