Двойчы на тыдзень, на сайце Свабоды і на падкаст-плятформах, вас чакае новая сэрыя падкаст-цыклю Ўладзімера Арлова «Імёны Свабоды». Гэта гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII–XXI стагодзьдзяў.
У ЗША назвалі ляўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі. Агенцтва «Reuters» і «Аssociated press», часопіс Atlantic, а таксама газэта New York Times былі ўзнагароджаны прэстыжнай журналісцкай узнагародай за асьвятленьне пандэміі COVID-19.
24 траўня, на наступны дзень пасьля гісторыі з захопам самалёта Ryanair, Вікторыя Сідарчук адвярнулася ад чырвона-зялёнага сьцяга падчас прайграваньня гімну. За такі дэмарш спартсмэнку ня толькі выставілі зь берасьцейскага «Дынама», але і не далі скончыць апошні курс ВНУ.
Радыё Свабода працягвае цыкль гутарак са славутымі людзьмі, якіх даўно няма ў жывых. Праз такую незвычайную форму мы хочам нагадаць пра думкі і погляды гэтых людзей у сёньняшнім кантэксьце.
«Пра адлічэньне мы давелаліся па званку з інтэрнату з просьбай забраць рэчы, вызваліць пакой і аплаціць за кожны дзень з моманту адлічэньня тры рублі», — паведаміла Свабодзе маці Арцёма Баярскага.
У траўні ў «Бібліятэцы Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» выйшаў 80-ы том — кніга Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня», у якой расказваецца пра раён Старога гораду, што існаваў на Замкавай гары і ў яе ваколіцах і зьнік у ХХ стагодзьдзі разам з Замкавай гарой.
Паразмаўлялі са студэнтамі, якія вымушаныя былі зьехаць зь Беларусі і цяпер навучаюцца ў Ковенскім унівэрсытэце. Даведаліся, як яны пачуваюцца ў іншай краіне, чым натхняюцца і па чым сумуюць, а таксама — ці зьбіраюцца вяртацца на радзіму.
14 траўня 1995 году ў Беларусі адбыўся рэфэрэндум, у выніку якога зьмянілася дзяржаўная сымболіка, а беларуская мова перастала быць адзінай дзяржаўнай.
Беларускія студэнты, якія пакінулі Беларусь з палітычных прычынаў, расказалі, калі ў іх пачаліся праблемы на радзіме, як яны атрымалі дапамогу ў ЭГУ і як цяпер пачуваюцца ў іншай краіне. Спыталіся ў прадстаўніка ЭГУ пра падтрымку беларусаў і адрозьненьні навучаньня ў Літве.
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) можа страціць сваю сядзібу ў цэнтры Менску, якую займае ад 1989 году. Прычына — вялікая запазычанасьць перад арэндадаўцам. Аплаціць доўг самастойна арганізацыя ня можа.
Чытачы Свабоды з Гомля распавялі аб прымусе школьнікаў і іх бацькоў удзельнічаць у афіцыйным сьвяткаваньні Дня перамогі.
З-за рэпрэсій, разьвязаных рэжымам Лукашэнкі, зь Беларусі ў Польшчу зьехалі вучыцца яшчэ 1300 студэнтаў.
Скарачэньні істотна закранаюць платнае аддзяленьне, а таксама катэдры. У студэнцкім страйкаме падазраюць, што гэта зьвязана з палітычнымі звальненьнямі і адлічэньнямі пасьля выбараў.
29 красавіка 2021 году споўнілася 100 гадоў з дня нараджэньня Міколы Ермаловіча, беларускага гісторыка, якога называюць клясыкам беларускай рамантычнай гістарыяграфіі.
Нямецкае Таварыства студэнцкіх абменаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропай патлумачыла ўмовы заявак на стыпэндыю ад Беларусі.
Што адбылося ў Беларусі ў 2020 годзе? Якую эвалюцыю перажывае краіна? Куды яна ідзе? Што нас чакае наперадзе? І ці ёсьць нешта такое, чаму трэба радавацца ў гэты час? Пра гэта мы гаворым з Максімам Гаруновым, якога раней называлі расейскім філёзафам, а цяпер нярэдка называюць і філёзафам беларускім.
25 красавіка ў галерэі «ДК», а таксама онлайн пройдзе чацьвёрты фэстываль сэксуальнай асьветы Sex Education Day. Яго заснавальніца Аліна Сельвясюк расказала, чаму варта прыйсьці, чым ён дапамагае людзям, якія тэмы будуць абмяркоўваць і чаму пра сэкс важна размаўляць.
У Менску ў беларускамоўных групах і клясах ладзяць сьвяты і гавораць на перапынках па-расейску, а ў гарадах у рэгіёнах Беларусі выкладаньне роднай мовы дэградавала да ўзроўню замежнай. Пра гэта распавялі бацькі, якія змагаюцца за навучаньне сваіх дзяцей па-беларуску.
Двойчы ў тыдзень, на сайце Свабоды і на падкаст-плятформах, вас чакае новая сэрыя падкаст-цыклю Ўладзімера Арлова «Імёны Свабоды». Гэта гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII―XXI стагодзьдзяў.
Сэрвіс Google Earth атрымаў найбольшае абнаўленьне з 2017 года.
Адміністрацыя БДУ не працягнула кантракт з выкладчыкам грамадзянскага права юрыдычнага факультэту Аленай Лаеўскай. Пра гэта паведаміў яе сын — адвакат Дзьмітры Лаеўскі, абаронца Віктара Бабарыкі.
Выкладчыкі назвалі дакумэнт «новым фэадалізмам».
У міжваенныя гады адна згадка пра Бярозу Картускую наводзіла жах. У гэтым месцы на сучаснай Берасьцейшчыне польскія ўлады перавыхоўвалі палітычных ворагаў. Сёньня гісторыю лягера спрабуюць выкарыстоўваць улады і дзяржпрапаганда, плодзячы фэйкі і маніпулюючы фактамі.
Калі паглядзець на жыцьцё чэхаславацкага літаратуразнаўцы Эдуарда Гольдшцюкера праз прызму актуальных падзеяў у Беларусі, то чатыры аспэкты падаюцца асабліва важнымі, піша гісторык Аляксандар Фрыдман.
Умовы ўтрыманьня зьняволеных на Акрэсьціна і ў Жодзіне выклікаюць абурэньне беларусаў. У камэрах удвая-ўтрая больш людзей, чым шконак. Не даюць матрацаў і пасьцельнай бялізны. Заліваюць падлогу хлёркай. Катуюць холадам, яркім сьвятлом уначы і моцным гукам. Даводзяць да панічных атак.
У бацькоў і дзяцей расьце цікавасьць да беларускамоўнага навучаньня, пра гэта ў эфіры «Радыё Мінск» расказала старшыня камітэту адукацыі Менскага гарвыканкаму Натальля Праскурава.
Радыё Свабода працягвае цыкль гутарак са славутымі людзьмі, якіх даўно няма ў жывых. Праз такую незвычайную форму мы хочам нагадаць пра думкі і меркаваньні гэтых людзей у сёньняшнім кантэксьце.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытаньні законапраект «Аб зьменах Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адукацыі». Сярод іншага ў дакумэнце прапісана, што бацькі ня маюць права ўмешвацца ў навучальны працэс.
Ліцэй № 1, які першым паведаміў пра гэта, заявіў, што іх сайт узламалі.
1 красавіка адкрыты набор на праграму імя Кастуся Каліноўскага для рэпрэсаваных студэнтаў зь Беларусі, а таксама для выпускнікоў Беларускага гуманітарнага ліцэю.
Пракуратура запытала ў прыватнага моўнага цэнтра ў Смаргонях сьпісы тых, хто вучыць і выкладае польскую мову, а таксама пацьверджаньні, як яны за гэта плацяць.
Былі адлічаныя 243 студэнты (з іх 19 адноўленыя), вымовы ці заўвагі атрымалі 274 чалавекі.
У Ваўкавыску міліцыя прыйшла на курсы беларускай мовы «Мова нанова». Каля 30 чалавек даставілі ў мясцовы РАУС, пазьней усіх адпусьцілі.
У апошнія месяцы зноў пачуліся заявы маскоўскіх прыхільнікаў заходнерусізму пра тое, што Кастусь Каліноўскі быў палякам і нават тэрарыстам.
Міністар адукацыі Ігар Карпенка адрэагаваў на інфармацыю пра падвышэньне цаны навучаньня ў дзяржаўных ВНУ. Па яго словах, пытаньне абмяркоўвалася, але рашэньне пакуль не прынятае.
Радыё Свабода пачынае цыкль гутарак са славутымі людзьмі, якіх даўно няма ў жывых. Праз такую незвычайную форму мы хочам нагадаць пра думкі і меркаваньні гэтых людзей у сёньняшнім кантэксьце.
Некалькі ВНУ Беларусі падвышаюць кошт навучаньня. Такое рашэнне прынялі БДУ, БНТУ, БДПУ, Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт ды іншыя.
Першы дапаможнік па беларускай мове для студэнтаў з Кітая зьявіўся ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце.
Дзяржаўная дума Расеі прыняла ў трэцім чытаньні законапраект, які абавязвае ўзгадняць асьветніцкую дзейнасьць з органамі ўлады.
Свабодны прафсаюз Беларусі злучыў нізавыя арганізацыі ў галіне навукі і адукацыі ў галіновую структуру «Асьветнiк».
Храналёгія і стыль беларускіх пратэстаў у 2020–2021 гадах шмат каму нагадвае польскую барацьбу супраць камунізму ў 80-х гадах мінулага стагодзьдзя.
Палітычная сытуацыя ўнутры Беларусі і яе геапалітычнае становішча за апошнія паўгода імкліва зьмяніліся і працягваюць мяняцца. Гэта вымагае далейшых зьменаў і ад абуджанага беларускага грамадзтва.
З прафэсарам катэдры журналістыкі Горадзенскага ўнівэрсытэта Аляксандрам Мурашовым не працягнулі кантракт. Ён кажа, што працуе да канца гэтага месяца, а што рабіць далей — пакуль ня ведае.
Загрузіць яшчэ