Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў ўхваліла зьмены ў Адукацыйны кодэкс. Што ў ім новага


Сход бацькоў каля менскай гімназіі №4
Сход бацькоў каля менскай гімназіі №4

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытаньні законапраект «Аб зьменах Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адукацыі». Сярод іншага ў дакумэнце прапісана, што бацькі ня маюць права ўмешвацца ў навучальны працэс.

«У заканадаўстве пэўна агаворана, што бацькі і законныя прадстаўнікі дзяцей ня маюць права ўмешвацца ў навучальны працэс. З гэтымі пытаньнямі яны мусяць зьвяртацца непасрэдна ва ўстанову адукацыі», — цытуе тэлеграм-канал Міністэрства адукацыі старшыню камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Ігара Марзалюка.

Паводле дэпутата, таксама аптымізуюцца розныя віды і тыпы ўстаноў адукацыі.

«На заканадаўчым узроўні будзе забаронена выкарыстоўваць розным грамадзкім арганізацыям ці фондам, якія ня маюць ніякага дачыненьня да сыстэмы адукацыі, такія паняцьці, як школа, ліцэй, каледж, інстытут, унівэрсытэт, акадэмія», — удакладніў ён.

Яшчэ ў абноўленым кодэксе:

  • Абавязковая агульная сярэдняя адукацыя (11 гадоў)
  • Шосты школьны дзень, з ухілам на ідэалягічныя мерапрыемствы
  • Больш жорсткія санкцыі за пропуск лекцый у ВНУ (ня больш як 4 навучальныя дні за сэмэстар)
  • Заканадаўчая легалізацыя «дыстанцыйнай адукацыі».

«Падрыхтоўка новай рэдакцыі Кодэксу аб адукацыі абумоўлена зьменамі структуры вышэйшай адукацыі. Яна ўлічвае ўключэньне навукова-арыентаванай адукацыі наўзамен сыстэмы адукацыі пасьля ВНУ, пашырэньне сфэры ўжываньня мэтавай падрыхтоўкі для задавальненьня патрэбаў у спэцыялістах рознага профілю», — адзначылі ў Мінадукацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG