«Цяпер мы будзем узгадняць і каардынаваць сваю дзейнасьць, дапамагаць адно аднаму, працаваць над агульнымі праектамі, якія тычацца заканадаўства ў сфэры працоўных адносінаў і адукацыі, супрацоўніцтва зь міжнароднымі партнэрамі. Робім крокі і пераадольваем свой страх. Жаданьне расьці і разьвівацца праб’е любы бэтон, асабліва вясной», — гаворыцца ў тэлеграм-канале Свабоднага прафсаюзу супрацоўнікаў БДУ.
Для ўступленьня ў прафсаюз неабходна даслаць фота запоўненай і падпісанай заявы ў бот. Спампаваць форму можна па спасылцы.
На мінулым тыдні сілавікі разагналі ў Менску ўстаноўчую канфэрэнцыю студэнцкага прафсаюзу. Усіх ўдзельнікаў затрымалі, бальшыню ўрэшце выпусьцілі пасьля прафіляктычнай гутаркі ў міліцыі. Аднак чатырох чалавек усё ж асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.