Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніякіх камэнтароў не аб дзейнасьці ўнівэрсытэту ці бяз згоды кіраўніцтва. Новыя забароны ў БДУІР


Нацыянальны сьцяг у вакне БДУІР. Архіўнае фота.
Нацыянальны сьцяг у вакне БДУІР. Архіўнае фота.

Выкладчыкі назвалі дакумэнт «новым фэадалізмам».

У рэдакцыю сайту dev.by трапіў дакумэнт пра дапаўненьне да правілаў унутранага распарадку БДУІР з подпісам рэктара ўнівэрсытэту Вадзіма Богуша. У дакумэнце ад 9 красавіка шэраг новых абмежавальных захадаў, уведзеных рашэньнем Рады ўнівэрсытэту і прафсаюзнага камітэту работнікаў БДУІР.

Катэгарычна забараняецца:

  • распаўсюджваць інфармацыю, якая не адносіцца да дзейнасьці ўнівэрсытэту, у тым ліку ў месцах агульнага карыстаньня, лякальных сетках, інфармацыйных рэсурсах БДУІР, тэлеграм-каналах і чатах;
  • весьці палітычную агітацыю ў парушэньне заканадаўства, распаўсюджваць агітацыйныя матэрыялы, праводзіць гутаркі, сходы, мітынгі, выказвацца з пазначэньнем прыналежнасьці да БДУІР;
  • разьмяшчаць на афіцыйных старонках ВНУ ў сацсетках, тэлеграм-каналах (чатах), іншых інтэрнэт-рэсурсах, выказваньні і заклікі з пазначэньнем прыналежнасьці да БДУІР, для арганізацыі/удзелу ў масавых мерапрыемствах, не аформленых у вызначаным парадку;
  • публікаваць і (або) перадаваць для публікацыі асобам, не зьвязаных зь дзейнасьцю БДУІР без узгадненьня з кіраўніцтвам унівэрсытэту матэрыялы і зьвесткі, якія тычацца ВНУ, у тым ліку шляхам разьмяшчэньня публічных камэнтароў і фатаграфій унівэрсытэту або яго работнікаў, на інтэрнэт-рэсурсах, калі іншае не прадугледжана лякальнымі нарматыўнымі дакумэнтамі;
  • весьці тэле- і (або) інтэрнэт-трансьляцыі аб унівэрсытэце без дазволу кіраўніцтва ўнівэрсытэту;
  • самастойна ўзаемадзейнічаць са СМІ, выступаць ад імя ўнівэрсытэту, выкарыстоўваць лягатып, таварны знак або любую іншую атрыбутыку ўнівэрсытэту, элемэнты карпаратыўнага гардэробу;
  • ажыцьцяўляць без дазволу кіраўніцтва кіна-, фота- і відэаздымку, у тым ліку бяз згоды асобы, у дачыненьні якой яна праводзіцца, калі яна ня робіцца ў мэтах дакумэнтаваньня супрацьпраўнага дзеяньня;
  • ладзіць альбо ўдзельнічаць у незаконных страйках, прымушаць да ўдзелу ў іх, а таксама ствараць перашкоды да выкананьня працоўных абавязкаў работнікам ВНУ, якія ня ўдзельнічаюць у страйку.

Кантроль за выкананьнем загаду дакумэнт усклаў на першага прарэктара Максіма Давыдава.

Супольнасьць «Мірны БДУІР», адміністратары якой маюць зносіны з выкладчыкамі, заявілі, што выкладчыкі актыўна абмяркоўваюць дакумэнт і называюць гэта «новым фэадалізмам».

«Фармулёўкі расплывістыя і супярэчлівыя. Па сутнасьці, выкладчыкам БДУІР забароненыя любыя выказваньні не на тэму БДУІР у мэдыяпрасторы, нават у сацсетках. Наогул нікому ні пра што нельга гаварыць і дзяліцца думкамі. Толькі з дазволу рэктара. Фатаграфаваць і дзяліцца фатаздымкамі таксама нельга».

Пры гэтым у супольнасьці абураныя і тым, што цяпер у ВНУ забароненыя страйкі, якія пры гэтым зьяўляюцца канстытуцыйным правам беларусаў(арт. 41 Канстытуцыі).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG