Цяпер на сэрвісе даступныя 24 мільёны здымкаў спадарожнікаў за апошнія 37 гадоў. Іх скампанавалі ў «інтэрактыўны 4D-досьвед».
У Google заявілі, што кожны зможа назіраць за амаль чатырма дзесяцігодзьдзямі зьмяненьняў плянэты.
«За апошнія паўстагодзьдзя наша плянэта зьведала хуткія зьмены навакольнага асяродзьдзя — большыя, чым у любы іншы момант гісторыі чалавецтва. Шмат хто з нас адчуў гэтыя зьмены ў сваіх супольнасьцях», — расказалі ў кампаніі.
Каб пачаць дасьледаваць Timelapse ў сэрвісе Google Earth, неабходна перайсьці па вось гэтай спасылцы.