Студэнты БНТУ і яшчэ як мінімум дзьвюх буйных ВНУ пачалі масава пісаць заявы на выхад з БРСМ
Героі Лявона Вольскага лічаць, што дзяржаўнай сыстэме адукацыі не давярае ўжо ніхто — нават Аляксандар Лукашэнка і ягоны сын Коля.
Некалькі тысяч студэнтаў з розных ВНУ Менску выйшлі на забастоўку 1 верасьня.
Больш за 2 тысячы студэнтаў і выкладчыкаў Горадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы паставілі подпісы пад зваротам
Затрымалі каардынатарку страйкаму Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Сьвятлану Воўчак і яе мужа Міхаіла, паведамляе БелаПАН.
Свабода даведалася, ці зьбіраюцца ўнівэрсытэты страйкаваць з 1 верасьня і якія патрабаваньні выстаўляюць уладам.
У Горадні звольнілі рэктара мэдыцынскага ўнівэрсытэту Віктара Сьняжыцкага. Гэта Свабодзе ананімна пацьвердзіла крыніца, знаёмая з сытуацыяй.
25 жніўня бацькам дзяцей беларускамоўнай гімназіі № 23, якія патрабавалі сумленнага пераліку галасоў на выбарах, прыйшоў адказ: дырэктарка Ірына Пасюкевіч проста распусьціла апякунскую бацькоўскую раду сваім загадам.
Каля будынку Міністэрства адукацыі адбыўся пікет у падтрымку сумленных настаўнікаў
Сярод іншага, прапануецца па магчымасьці перайсьці з адной на дзьве зьмены, абмежаваць правядзеньне бацькоўскіх сходаў і асабістых сустрэч выкладчыкаў з бацькамі навучэнцаў.
Віленскі ўнівэрсытэт заснаваў стыпэндыю для беларускіх грамадзян, «каб выказаць салідарнасьць з народам Беларусі і падтрымаць яго імкненьні да дэмакратыі».
Настаўніца кажа, што заяву аб страйку памянялі на зварот пасьля гутаркі з адміністрацыяй школы, якая патлумачыла, зь якімі патрабаваньнямі мусяць абвяшчаць страйк.
Выпускнікі гімназіі №40 масава прыносяць да школы дыплёмы, мэдалі і іншыя школьныя ўзнагароды на знак пратэсту супраць фальсыфікацыяў выбараў участковай камісіяй, якая працавала ў будынку гімназіі.
Беларускія настаўнікі зьвярнуліся да ўлады, міліцыі і АМАПу з адкрытым лістом, у якім рашуча патрабуюць «спыніць злачынны гвалт супраць беларускага народу».
Яўген Макарэвіч працаваў дырэктарам 22 гады. На ўчастку, дзе ён быў старшынём камісіі, перамогу ў выбарах прэзыдэнта Беларусі атрымала Сьвятлана Ціханоўская.
Заўзятары розных беларускіх футбольных клюбаў і выпускнікі журфаку БДУ запісалі звароты да ўладаў перад выбарамі.
Маючы на ўвазе той рамантычны, але прывабны тэзіс, што грамадзтва можа прымусіць дзяржаўны апарат да сумленных выбараў, трэба разумець псыхалёгію фальсыфікацый.
У колькі абыдуцца зборы дзіцяці да новага навучальнага сэзону, падлічыла агенцтва «Менск-Навіны».
«Cтудэнты, якіх адлічаць з палітычных матываў, па-ранейшаму могуць прэтэндаваць на атрыманьне стыпэндыяў польскага ўраду».
Улады ЗША вырашылі адмяніць патрабаваньне для замежных студэнтаў пакінуць краіну, калі заняткі ў іх унівэрсытэтах будуць цалкам пераведзеныя ў рэжым онлайн
100 балаў на цэнтралізаваным тэставаньні па расейскай мове набралі 27 абітурыентаў.
100 балаў на цэнтралізаваным тэставаньні па беларускай мове набралі 78 абітурыентаў.
Масавыя акцыі салідарнасьці, праведзеныя беларусамі ў дзясятках гарадоў і краін сьвету, у тым ліку ў такіх нязвыклых, як востраў Балі, Кіпр ці Ізраіль, дазваляюць яшчэ раз зрабіць вельмі важную выснову — нацыя беларусаў знаходзіцца ў фінальнай стадыі свайго фармаваньня.
«Стаўшы прэзыдэнтам, мне, ратуючы краіну, прыйшлося займацца і сыстэмай адукацыі».
25 чэрвеня ў Беларусі пачалося цэнтралізаванае тэставаньне абітурыентаў для паступленьня ў ВНУ.
У сацсетках зьявілася інфармацыя пра ўспышку каранавірусу ў бабруйскім садку № 73. Загадчыца садку кажа, што санітарна-эпідэміялягічная абстаноўка пад кантролем і ўстанова працуе ў звычайным рэжыме.
У Маладэчне суд пакараў штрафам у 810 рублёў мясцовага жыхара, кіроўцу Аркадзя Жызьнеўскага. Прычынай стала ягоная прамова ў стрыме блогера Сяргея Ціханоўскага 15 красавіка.
Настаўніца, пісьменьніца і дасьледчыца літаратуры Ганна Севярынец расказвае пра невядомыя дэталі звальненьня са смалявіцкай гімназіі за верш «Я за вас не галасавала ніколі», хвалю салідарнасьці і прапановы працы.
Міністар адукацыі Беларусі Ігар Карпенка пракамэнтаваў непрацягненьне кантракту з Ганнай Севярынец. Пэдагог і літаратарка працуе ў смалявіцкай гімназіі.
Наўрад ці гэта для кагосьці стала нечаканым. Хутчэй зьдзіўляе тое, што яе так доўга трывалі.
«Дырэктар сказаў, што гэта непасрэдна зьвязана зь вершам, — кажа настаўніца Ганна Севярынец.
У сувязі з эпідэміяй каранавірусу цяпер набор у дзіцячыя садкі абмежаваны, паведаміла БелТА прадстаўніца Мінадукацыі Сьвятлана Ўклейка.
Нягледзячы на пэтыцыю выпускнікоў і іх бацькоў, якую падпісалі больш за 9 тысяч чалавек, сёлета экзамэны ў школах не адмянілі. Свабода даведалася, як прайшлі першыя іспыты.
У некаторых школах апошні званок сёлета прагучаў онлайн.
Калі Міністэрства здароўя вызначыць новыя абмежавальныя захады, Міністэрства адукацыі наладзіць працу адпаведна ім.
Нягледзячы на каранавірус, вучні 9-х і 11-х клясаў будуць сёлета здаваць выпускныя іспыты 1–9 чэрвеня.
Беларусы сабралі амаль 10 тысяч подпісаў за поўнае скасаваньне выпускных і перанос уступных іспытаў.
Больш за 5 тысяч чалавек ужо падпісалі зварот да прэзыдэнта і Міністэрства адукацыі з заклікам спыніць заняткі ў школах, скасаваць выпускныя экзамэны і перанесьці ўступныя экзамэны ў вышэйшых навучальных установах.
Гарадзенка Натальля Кавальская забясьпечыла свайму сыну Георгію дыстанцыйныя заняткі, пакуль ён ня ходзіць у школу праз пандэмію. За адным махам — і сотням ахвотных вучыцца онлайн.
Міністар адукацыі Ігар Карпенка 21 траўня ў эфіры тэлеканалу АНТ заявіў, што сочыць за бацькоўскімі чатамі ў мэсэнджэрах, а таксама выказаўся пра пэрспэктывы онлайн-адукацыі ў Беларусі.
На плятформе petitions.by разьмешчаныя звароты да Аляксандра Лукашэнкі і адкрыты ліст у Міністэрства адукацыі адносна адмены выпускных іспытаў і пераносу ўступных.
Ці добра вы ведаеце гісторыю прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі? Паспрабуйце адказаць на 10 пытаньняў.
Рада выканаўчых дырэктараў Сусьветнага банку зацьвердзіла пазыку ў памеры 100 мільёнаў эўра на праект мадэрнізацыі сыстэмы вышэйшай адукацыі ў Беларусі.
Міністэрства адукацыі прыняло рашэньне аб зьменах тэрмінаў правядзеньня цэнтралізаванага тэставаньня (ЦТ) у 2020 годзе. Новыя даты некаторых прадметаў ссунутыя наперад на тыдзень ці нават на два.
Усе заняткі адбываюцца паводле раскладу, з захаваньнем перапынкаў. Настаўнікі вядуць урок з працоўнага месца, дзеці адказваюць з дому.
Намесьнік міністра адукацыі Аляксандар Кадлубай патлумачыў, як сёлета сярэднія школы павінны выпускаць 11-клясьнікаў.
Адзін з найстарэйшых у сьвеце ўнівэрсытэтаў, Кембрыдж, адмовіўся ад правядзеньня вочных лекцыяў у 2020/2021 акадэмічным годзе, паведамляе выданьне Cambridge Independent са спасылкай на заяву ўнівэрсытэту.
Сёлета каранавірус перакрэсьлівае ня толькі пляны на летнія адпачынкі. Ён бязьлітасна перафарматуе і доўгачаканыя сьвяты для выпускнікоў школ і гімназій — апошнія званкі і выпускныя балі.
Атэстаты сталічным выпускнікам уручаць 10 чэрвеня. Вечаровых урачыстых імпрэзаў ня будзе.
Загрузіць яшчэ