Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Настаўнікі бабруйскай школы патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі і ўраду


Зварот настаўнікаў
Зварот настаўнікаў

У Бабруйску настаўнікі 27-й школы адмовіліся ад страйку, але пакінулі ў сіле патрабаваньні адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, ураду, Савету Рэспублікі, Палаты прадстаўнікоў, а таксама прызнаньня несапраўднымі прэзыдэнцкіх выбараў ды вызваленьня палітзьняволеных.

У заяве аб страйку адзначалася, што настаўнікі «лічаць немагчымым працаваць ва ўмовах, калі парушаюцца правы і свабоды грамадзян, калі на дзяржаўным узроўні падтрымліваецца тэрор супраць мірнага насельніцтва».

Адна з настаўніц навучальнай установы пры ўмове ананімнасьці паведаміла, што намер арганізаваць «бестэрміновы страйк» быў знакам грамадзтву, каб яно не баялася, акрамя таго, пэдагогі дамагліся галоўнага: «іх пачулі, бо само слова „забастоўка“ прагучала».

«Цяпер у нас іншая трактоўка — гэта зварот да ўладаў — тлумачыць яна. — Паводле заканадаўства страйк прадугледжвае вырашэньне эканамічных пытаньняў, а калі мы зьвяртаемся да адміністрацыі школы, то мусім патрабаваць ад яе таго, што ўваходзіць у іхную кампэтэнцыю. Адстаўка прэзыдэнта не ўваходзіць. Таму наша заява аб забастоўцы ня ёсьць юрыдычна апраўданай, аднак нашыя погляды застаюцца ранейшымі».

Настаўніца кажа, што заяву аб страйку памянялі на зварот пасьля гутаркі з адміністрацыяй школы, якая патлумачыла, зь якімі патрабаваньнямі мусяць абвяшчаць страйк.

Пра забастоўку 19 настаўнікаў школы паведаміў Tut.by 18 жніўня. Паводле інфармацыйнага агенцтва, дырэктар навучальнай установы Натальля Вінакур цьвердзіць, што ў школе страйку няма, але частка калектыву заяву пра яго правядзеньне падпісала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG