Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На petitions.by зьбіраюць подпісы за скасаваньне выпускных і перанос уступных іспытаў 


На плятформе petitions.by разьмясьцілі звароты да Аляксандра Лукашэнкі і адкрыты ліст у Міністэрства адукацыі з заклікам адмяніць выпускныя іспыты і пераносьці ўступныя.

Аўтары абодвух дакумэнтаў бацькі выпускнікоў — выкладчык Яўген Лівянт і пісьменьніца Яўгенія Пастэрнак.

Падпісанты адзначаюць, што цяпер значная колькасьць школьнікаў, настаўнікаў і супрацоўнікаў школаў зьяўляюцца кантактамі першага ўзроўню або пераносяць каранавірус бессымптомна.

Тым часам набліжаюцца выпускныя іспыты, удзел у якіх можа пацягнуць павелічэньне колькасьці хворых як сярод навучэнцаў, так і пэдагогаў.

«Мы лічым, што ў цяперашняй эпідэміялагічнай сытуацыі забясьпечыць ахову здароўя пры атэстацыі навучэнцаў не ўяўляецца магчымым. Мяркуем, што з улікам імклівага распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі правядзеньне выпускных іспытаў ня будзе гарантаваць здароўе нашых дзяцей. Акрамя таго, рызыка заражэньня існуе і для чальцоў экзамэнацыйных камісій», — падкрэсьліваюць аўтары звароту.

На падставе арт. 28 закону «Аб санітарна-эпідэміялягічным дабрабыце насельніцтва», якая абавязвае бацькоў клапаціцца пра стан здароўя сваіх дзяцей, прапануецца наступнае:

  • Адмовіцца ад правядзеньня выпускных іспытаў пасьля 9 і 11 клясаў.
  • Аднесьці даты ўступных іспытаў, але не раней за 1 жніўня. Рашэньне адносна іспытаў і пачатку 2020/21 навучальнага году прымаць не раней за гарантаванае праходжаньне краінай піку каранавірусу.
  • Арганізаваць у школах, гімназіях і ліцэях перад пачаткам 2020/2021 навучальнага году вочныя або дыстанцыйныя заняткі для паўтору матэрыялу за чацьвёртую чвэрць 2019/2020.
  • Ініцыяваць унясеньне тэрміновых зьменаў у заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія дазволяць праводзіць ўрокі і іспыты паводле дыстанцыйнай формы і на падставе яе вынікаў выстаўляць ацэнкі.

За першую гадзіну пад пэтыцыяй за новыя даты выпускных і ўступных іспытаў падпісаліся блізу 1000 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG