Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦТ па расейскай мове на 100 балаў здалі 0,05% абітурыентаў, па беларускай — 0,45%


Архіўнае фота. Падчас уступнай кампаніі ў БДПУ, 2016 год
Архіўнае фота. Падчас уступнай кампаніі ў БДПУ, 2016 год

100 балаў на цэнтралізаваным тэставаньні па расейскай мове набралі 27 абітурыентаў, паведаміў БелТА 8 ліпеня дырэктар Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Юры Міксюк.

«У гэтым годзе 100 балаў на ЦТ па расейскай мове набралі 27 абітурыентаў, у мінулым годзе іх было 36. На гэты раз стабальнікаў крыху менш, але разам з тым абітурыенты ў цэлым лепш справіліся», — сказаў Юры Міксюк.

Нулявы вынік паказалі 19 чалавек (летась — 17).

Сёлета ЦТ па расейскай мове праходзіла ў два дні — 26 і 27 чэрвеня. Здаваць яго плянавалі каля 52,7 тысячы абітурыентаў. З зарэгістраваных у першы дзень не зьявіліся 3,6%, у другі — 8% абітурыентаў.

Атрымліваецца, найвышэйшы бал на ЦТ па расейскай мове сёлета атрымалі каля 0,05% абітурыентаў.

Учора сталі вядомыя вынікі ЦТ па беларускай мове. Працэнт тых, хто атрымаў 100 балаў, там большы ў 9 разоў — 0,45%. Беларускую мову сёлета здавалі прыкладна 17,5 тысячы чалавек, 78 зь іх атрымалі найвышэйшую адзнаку. Як відаць, тых, хто здаў беларускую мову на 100 балаў, амаль утрая болей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG