Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 5 тысяч чалавек падпісалі пэтыцыю пра перанос экзамэнаў


Салдаты дэзынфікуюць школу ў Бараўлянах пад Менскам, 2 траўня 2020
Салдаты дэзынфікуюць школу ў Бараўлянах пад Менскам, 2 траўня 2020

Больш за 5 тысяч чалавек ужо падпісалі зварот да прэзыдэнта і Міністэрства адукацыі з заклікам спыніць заняткі ў школах, скасаваць выпускныя экзамэны і перанесьці ўступныя экзамэны ў вышэйшых навучальных установах.

Аўтары адкрытага ліста – бацькі выпускнікоў пісьменьніца Яўгенія Пастэрнак і настаўнік Яўген Лівянт – лічаць, што правядзеньне экзамэнаў ва ўмовах эпідэміі каранавірусу ставіць пад пагрозу здароўе дзяцей і работнікаў сыстэмы адукацыі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Яны таксама заклікаюць ініцыяваць унясеньне тэрміновых зьменаў у заканадаўства, якое рэгулюе сфэру адукацыі, каб праводзіць урокі і экзамэны ў дыстанцыйнай форме і па выніках такіх урокаў і экзамэнаў выстаўляць адзнакі.

Вучаніца 9-га кляса, чэмпіёнка Беларусі ў шахматах сярод юніёрак Варвара Палякова запісала відэазварот у падтрымку пэтыцыі. «Дарослыя, уратуйце нас! Мы — вашая будучыня», — кажа яна.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG